Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Камень вялікі. Шумілінскі раён, в. Горкі

У Шумілінскім раёне ёсць камень-волат (вядомы пад назваю Вялікі камень), які ляжыць ужо каля 20 тыс. гадоў. Ён памятае ледавіковы перыяд, шматлікія войны і катаклізмы прыроды.

Знаходзіцца за 500 м на захад ад в. Горкі, за 400 м ад аўтадарогі Шуміліна – Бешанковічы.

Яго памеры: даўжыня – 11 м, шырыня – 5,6 м, над зямлёй ён узвышаецца на 2,8 м.

Каб яго абыйсці, трэба зрабіць амаль 33 крокі. Па матэрыялах Інстытута геалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дакладная вага – 292 тоны. Па сваіх памерах камень уваходзіць у трэцюю дзясятку самых вялікіх валуноў Еўропы і з'яўляецца самым вялікім у Беларусі.

Вялікі камень, граніт-«рапаківі», утварыўся ад выкідаў магмы і яе ўкаранення на зямной кары, дзе пад ціскам прайшоў крышталізацыю і набыў ярка выражаную поўнакрышталёвую структуру.

Тэкстура каменя з нязначнай порыстасцю. Па велічыні зярнят, што складаюць пароду мінералаў, граніт адносіцца да сярэднезярністых. Памер зерня – 2,5 мм.

Каляровы фон, ружовы і шэры, абумоўлены пераважнай афарбоўкай палявога шпату, які складае 60–65 % граніту. У склад уваходзіць таксама кварц (20–30 %), астатнія 5–10 % прыпадаюць на біятыт, маскавіт, рагавую падманку.

Як мяркуецца, месцам утварэння граніту-«рапаківі» з'яўляецца ўзбярэжжа Фінскага заліва і Ладажскага возера.

Пад уздзеяннем сонца, вады, ветру, перападу тэмператур Вялікі камень паступова разбураецца. Пра гэта сведчаць шматлікія трэшчыны на яго паверхні.

Цікава, што ў гэтага ўнікальнага помніка ёсць і іншая назва – Чортаў камень. Мясцовыя жыхары ведаюць шмат легенд, у якіх Чортаў камень збіваў людзей са шляху, калі яны ішлі паблізу яго кароткай сцежкай у в. Данілава. Гаварылі таксама, што ён можа адправіць чалавека ў іншую часавую прастору на некалькі стагоддзяў назад.

У 70-я гады, калі пачалася меліярацыя зямель, камень хацелі звезці, папярэдне раскалоўшы ўзрывам на часткі, і толькі дзякуючы таму, што ўмяшаліся вучоныя-геолагі, граніт-«рапаківі» застаўся ляжаць там, дзе яго пакінуў апошні з леднікоў.

Камень узяты пад ахову і з'яўляецца геалагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

 

Вялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.byВялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.byВялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.byВялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.byВялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.byВялікі камень у в. Горкі Шумілінскага раёна. Фота з сайта http://www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Большой камень // Валуны родной сторонки / А. Параскевин. – Минск : Колорград, 2017. – С. 9–10.

2. Вінакураў, В. Ф. Вялікі камень, Чортаў камень / В. Ф. Вінакураў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 384.

3. Волаты // Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – С. 25–28.

4. Вялікі камень // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 47.

5. Вялікі камень. Іншыя геалагічныя помнікі прыроды // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 12–15.

6. Кавалеўскі, С. Дакрануцца да каменя / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 25 нояб. – С. 5.

7. Півавар, М. Усім камяням камень / М. Півавар // Витебские вести. – 2020. – 23 янв. – С. 24.

8. Пукшанскі, А. Каменны зубр... выконвае жаданні / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 6 студз. – С. 13.

9. Сянчура, Н. Волат лечыць / Н. Сянчура // Герой працы (Шумiлiна). – 2014. – 25 сак. – С. 3.

10. У краі каменных волатаў // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. –18 верас. – С. 4–5.

11. Шпаковская, Г. Оправа для большого камня / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2018. – 5 июня. – С. 5.

12. Яковлева, С. Горячий финский камень / С. Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2007. – 31 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Большой камень на сайте «Шумилинщина»