Брацкая магіла партызан. Браслаўскі раён, в. Казяны.
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 24.01.2019 10:47
Брацкая магіла партызан, у якой пахаваны 43 партызаны, знаходзіцца ў скверы в. Казяны Браслаўскага раёна.
У 1969 годзе на магіле пастаўлены помнік – стэла вышынёй 5 м з высокім цокалем. У верхняй частцы стэлы – барэльефная кампазіцыя: група партызан ва ўвесь рост. Да стэлы прылягае прамавугольная сценка, на якой высечаны імёны загінуўшых.
ЛІТАРАТУРА
1. Брацкая магіла партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 151.
2. Памятник воинам Советской Армии и партизанам // В памяти народной : путеводитель / С. З. Почанин [и др.]. – Минск : Беларусь, 1970. – С. 142.