Помнік Марыі Васільеўне Акцябрскай. Лёзненскі раён, аг. Крынкі
- Подробности
- Створана 16.12.2019 15:23
- Адноўлена 16.12.2019 10:14
Помнік Марыі Васільеўне Акцябрскай размешчаны ў аг. Крынкі. М. В. Акцябрская пасля гібелі мужа – палкавога камісара – была накіравана на фронт у якасці вадзіцеля-механіка. 20 лістапада 1943 года ў баі каля в. Новае Сяло танк М. В. Акцябрскай уварваўся на пазіцыі ворага і знішчыў процітанкавую гармату і варожы дзот. У 1981 годзе паблізу месца апошняга бою М. В. Акцябрскай пастаўлены манумент, які складаецца з 4 гранёных блокаў і завяршаецца стылізаванымі крыламі. На верхнім блоку – барэльефная выява жанчыны ў шлемафоне. Справа ад манумента – гарызантальная пліта з адбіткам гусеніц танка і 2 дошкамі з надпісамі-прысвячэннямі.
Архітэктар помніка – А. Сцяблецкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Антонов, Н. Экипаж машины боевой / Н. Антонов // Знамя юности. – 1982. – 1 мая. – С. 3.
2. Бруцкі, А. Баявая сяброўка / А. Бруцкі // Белорусская нива. – 2006. – 22 июня. – С. 3.
3. Бруцкі, А. На фронт паклікала каханне / А. Бруцкі // Витебские вести. – 2014. – 24 мая. – С. 12.
4. Кошалеў, М. К. Помнік Акцябрскай Марыі Васілеўне / М. К. Кошалеў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 296.
5. Куницын, В. Просто Мария / В. Куницын // Смена. – 2016. – № 5. – С. 4–13.
6. Фёдараў, В. Марыя і яе «Баявая сяброўка» / В. Фёдараў // Рэспубліка. – 2009. – 23 чэрв. – С. 5.