Помнік на магіле ахвяр фашызму. Лёзненскі раён, в. Асташэва
- Подробности
- Створана 17.12.2019 15:23
- Адноўлена 17.12.2019 16:04
Помнік на магіле ахвяр фашызму размешчаны ў цэнтры вёскі. Тут пахаваны жыхары, закатаваныя і спаленыя нямецка-фашысцкімі акупантамі 30 верасня 1943 года. У 1983 годзе на магіле быў пастаўлены помнік – плоская вертыкальная стэла над стылізаванай двухсхільнай страхой хаты. На франтальнай плоскасці стэлы скульптурная выява ахопленых полымем жанчыны з дзіцем. У завяршэнні – 4 вертыкальныя пілоны, паміж якімі ўмацаваны 3 званы. Абапал стэлы – 2 нахіленыя пліты з імёнамі загінуўшых.
Аўтар архітэктурнай кампазіцыі – А. Сцяблецкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрова, Е. Асташево – сестра Хатыни / Е. Александрова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2003. – 16 верас. – С. 3.
2. Богданов, Д. Огненная сестра Хатыни / Д. Богданов // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 12 кастр. – С. 6.
3. Магіла ахвяр фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 289.