Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Храм Святой Жываначальнай Троіцы. Дубровенскі раён, г. Дуброўна

Гэта помнік архітэктуры, у якім ярка выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рыс класіцызму. Размешчаны па вуліцы Чырвонаслабодскай, ва ўсходняй частцы горада. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб'ём, апсіду і бабінец са званіцай на галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе. Галоўны аб'ём складаецца з 2 частак: ніжняга чацверыка і верхняга круглага светлавога барабана, які трымаецца на арках, перакінутых паміж сценамі ніжняга яруса і 4 унутранымі слупамі. Светлавы барабан перакрывае высокі купал. Двух'ярусная званіца завершана шатровым дахам. Ніжні яе ярус глухі, верхні прарэзаны высокімі арачнымі праёмамі. Знешняе дэкаратыўнае афармленне мае рысы класіцызму. Галоўны ўваход і бакавыя сцены асноўнага аб'ёму падкрэслены франтонамі. Аконныя праёмы завершаны сандрыкамі. Пілястры руставаныя. У інтэр'еры вылучаецца ўвенчаны купалам цэнтральны двух'ярусны аб'ём, з якім непасрэдна злучаюцца бабінец і алтар.

 

Храм Святой Жываначальнай Троіцы. Фотаздымак з сайта http://sobory.ru/Храм Святой Жываначальнай Троіцы. Фотаздымак з сайта http://sobory.ru/Храм Святой Жываначальнай Троіцы. Фотаздымак з сайта http://sobory.ru/

ЛІТАРАТУРА

1. Дубровенская Свято-Троицкая церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 189.

2. Зайцава, С. Пакроўская царква / С. Зайцава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 19 крас. – С. 6.

3. Канановіч, Е. Дняпра сівога дзівосныя паданні / Е. Канановіч // Народная газета. – 2009. – 11 лістап. – С. 13.

4. Католікава, Т. Царква Святой Троіцы / Т. Католікава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 19 крас. – С. 6.

5. Свята-Троіцкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 77–78.

6. Храм Святой Живоначальной Троицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 57–58.

7. Храм Святой Живоначальной Троицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche Heiligtumer des Gebiets Vitebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Нац. агенство по туризму, 2007. – С. 26.

8. Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 156.

9. Якімовіч, Ю. А. Пакроўская царква / Ю. А. Якімовіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 262.