Алея ліпавая пана Чэпіка. Дубровенскі раён, в. Дзяцель.
- Подробности
- Створана 18.10.2018 15:23
- Адноўлена 11.12.2018 08:53
На паўднёвым усходзе ад вёскі Дзяцель раней знаходзілася сядзіба пана Чэпіка. Ад сядзібы ўздоўж ракі была пасаджана ліпавая алея, якая захавалася да нашых дзён.
Зараз алею складаюць 237 дрэў. Адлегласць паміж імі каля 1,5 м. Працягласць алеі каля 200 метраў.
Панскую сядзібу ўпрыгожвалі не толькі ліпы, але і вялізныя дубы. Нават панскі дом быў пабудаваны з дуба, а ўваход упрыгожвалі дубовыя калоны. З дуба быў зроблены і прыгожы разьбяны мост праз раку Пнёўка. Але ў гады рэвалюцыі панская сядзіба была спалена. А пан, пакідаючы свой дом, прадаў дуброву невядомаму немцу, які пазней спілаваў дрэвы і вывез іх у Германію.
Зараз на месцы былой вялізнай дубровы засталіся два дубы, якія спляліся паміж сабой.
ЛІТАРАТУРА
1. Ліпавая алея пана Чэпіка каля вёскі Дзяцель // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / [склад. Н. А. Дударава]. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 31.