Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дэндрапарк. Лепельскі раён, г. Лепель

Дэндрапарк быў задуманы ў 1997 годзе з мэтай стварэння калекцыі дрэў і кустовых раслін, якая павінна была насіць пазнавальны характар, а ў перспектыве стаць базай для абагачэння насаджэнняў у лясной гаспадарцы і зялёным будаўніцтве.

У дэндрарыі праводзяцца даследчыя работы па вывучэнні экалагічных, лесаводчых і дэкаратыўных уласцівасцей высаджаных парод, а таксама асветная дзейнасць у галіне дэкаратыўнага садоўніцтва і ландшафтнай архітэктуры. Выкладчыкі-батанікі мясцовых школ атрымалі магчымасць азнаёміць вучняў з калекцыямі дрэў на спецыяльных тэматычных экскурсіях.

Дрэвы і кусты групуюцца па супольнасці геаграфічнага паходжання, высаджваюцца ландшафтнымі групамі з улікам архітэктурна-мастацкага афармлення комплексу. Выдзелены ўчасткі флоры Еўропы, Крыма, Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры і Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі. Геаграфічны прынцып размяшчэння раслін стварае магчымасць аднаўлення на асобных участках ландшафтаў, блізкіх па сваім афармленні да прыродных.

Плошча дэндрапарку складае 6,5 га. На дрэўна-кустовую расліннасць прыпадае 47,1 % плошчы. Газоны і адкрытая прастора займае 44 %. На астатняй тэрыторыі размяшчаюцца пляцоўкі для адпачынку, пралягаюць дарожкі і сцежкі.

Фотаздымак з сайта https://ok.ruЛепельскі дэндрапарк. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЛепельскі дэндрапарк. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЛепельскі дэндрапарк. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЛепельскі дэндрапарк. Фотаздымак з сайта https://ok.ruЛепельскі дэндрапарк. Фотаздымак з сайта https://ok.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Шушкевіч, У. Дэндрапарк / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 23 снеж. – С. 2.

2. Шушкевіч, У. Дэндрапарк / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2010. – 8 кастр. – С. 7