Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Экамол Агра, ЗАТ. Аршанскі раён

 

Сучасная назва ЗАТ «Экамол Агра»
Былая назва Задняпроўскі эксперыментальны завод па вытворчасці спецкамбікормаў і рэгенерыраванага малака адкрытага акцыянернага таварыства «Аграплемсаюз» (1983)
ААТ «Экамол» (1993)
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Дата заснавання 1983
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барздоўскі с/с
Галіна харчовая прамысловасць
Сайт http://www.ecomol.by/

 

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР № 1655-р ад 18 жніўня 1980 г. у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці было распачата будаўніцтва Задняпроўскага эксперыментальнага завода па вытворчасці спецкамбікормаў і рэгенерыраванага малака акцыянернага таварыства «Аграплемсаюз». Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Экамол» было створана ў 1993 годзе на базе Задняпроўскага эксперыментальнага завода па вытворчасці спецкамбікормаў, з 2007 года ўваходзіць у склад групы кампаній «Сервалюкс».

Сёння камбікормавы завод «Экамол Агра» – найбуйнейшае прадпрыемства Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Прадукцыя завода запатрабавана і высока ацэньваецца не толькі ў межах сваёй адміністрацыйнай адзінкі, але і па ўсёй рэспубліцы.

Асноўнымі відамі вырабляемай заводам прадукцыі з'яўляюцца камбікормы, прэміксы, БВМД і зерневыя шматкі.

Камбікорм прызначаны для кармлення жывёл як на сельскагаспадарчых прадпрыемствах, так і ў якасці корму для хатніх жывёл. Вырабляемыя камбікормы ўключаюць поўны набор ўсіх кампанентаў кармавой сумесі, утрымліваюць усе пажыўныя элементы, неабходныя для паўнавартаснага рацыёну, які забяспечвае высокую якасць прадукцыі.

«Экамол» – першы вытворца прэміксаў для ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл і птушкі. Спажыўцамі прэміксаў з'яўляюцца камбікормавыя прадпрыемствы сістэмы хлебапрадуктаў і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія маюць уласныя камбікормавыя цэхі.

БВМД – аднастайныя сумесі, якія вырабляюцца па навукова абгрунтаваных рэцэптах і выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі камбікормаў. Прызначаныя для пастаўкі сельскагаспадарчым, міжгаспадарчым камбікормавым прадпрыемствам.

Вытворчасць зерневых шматкоў – спецыяльная апрацоўка збожжа злакавых культур для павышэння яго пажыўнай каштоўнасці, мікрабіялагічных паказчыкаў. Шматкі выкарыстоўваюцца ў кармленні маладняку жывёл, для зняцця стрэсаў, пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту.

Прадукцыя ЗАТ «Экамол Агра» адпавядае нацыянальным стандартам якасці. Завершана яго сертыфікацыя. Прадпрыемства штогод удзельнічае ў выставе «Белагра»

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барздоўскі сельскі савет, д. 15.
 

ЛІТАРАТУРА

1. Вяльцев, А. Этапы большого пути / А. Вльцев // Аршанская газета. – 2008. – 20 мая. – С. 3.

2. Дедков, А. С. Пути повышения конкурентоспособности продукции ОАО «Экомол» Оршанского района Витебской области / А. С. Дедков // Студенческая наука и инновационное развитие : материалы 95-й Международной научно-практической конференции студентов и магистрантов «Студенты в науке и практике АПК», (г. Витебск, 20–21 мая 2010 г.) / редкол.: А. И. Ятусевич [и др]. – Витебск : ВГАВМ, 2010. – С. 111.

3. Залесская, С. «Экомол» престижен во всем / С. Залесская // Белорусская нива. – 2012. – 13 июля. – С. 7–8.

4. Ивашкевич, В. «Экомол»: планы заманчивые / В. Ивашкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 10 авг. – С. 2.

5. Кавалёва, А. Кармы на ўсе густы / А. Кавалёва // Аршанская газета. – 2002. – 12 лют. – С. 2.

6. Кавунов, П. Первопроходцы / П. Кавунов // Белорусская нива. – 1998. – 26 нояб. – С. 2.

7. Кавунов, П. «Экомол» – марка известная / П. Кавунов // Белорусская нива. – 2003. – 23 авг. – С. 2.

8. Королев, Г. Оршанские эликсиры / Г. Королёв // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 13 крас. – С. 2.

9. Лешкевич, Е. Улучшая качество, умножаем количество / Е. Лешкевич // Народная газета. – 2009. – 2 чэрв. – С. 3–4.

10. ОАО «Экомол» – ваш надежный партнер / подгот. Л. Готовская // Аршанская газета. – 2009. – 3 лістап. – С. 2.

11. Право быть первым // Народная газета. – 2008. – 20 верас. – С. 5.