Глыбоцкі камбікормавы завод, ААТ. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 01.10.2019 12:23
- Адноўлена 03.12.2019 11:58
Сучасная назва | ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» |
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Дата заснавання | 1974 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Сайт | http://www.glubkz.by/ |
ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» – адно з буйнейшых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці па вытворчасці і рэалізацыі камбікармоў шырокага асартыменту, прэміксаў, захаванні запасаў фуражнага і харчовага зерня.
Прадпрыемства было створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства нарыхтовак БССР у 1974 г.
У красавіку 2000 г. Глыбоцкі камбікормавы завод быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго дзяржаўнага прадпрыемства Рэспублікі Беларусь птушкафабрыкі «Полацкая». У 2001 г. прадпрыемства было перайменавана ў рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства «Глыбоцкі камбікормавы завод».
У лістападзе 2009 г. прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
З красавіка 2012 года рашэннем Віцебскага аблвыканкама да ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» шляхам рэарганізацыі быў далучаны СВФ «За Радзіму», які спецыялізуецца на вытворчасці раслінаводства і вырошчванні буйной рагатай жывёлы. 26 снежня 2013 года ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» рэарганізаваны шляхам выдзялення сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «За Радзіму».
У працэсе вытворчай дзейнасці прадпрыемствам пастаянна нарошчваліся вытворчыя магутнасці. Так, у 1976 г. пабудаваны элеватар па захоўванні травяной мукі ў асяроддзі інертных газаў ёмістасцю 15 тыс. м3 (9,5 тыс. тон); у 1982 годзе пабудаваны збожжавы элеватар ёмістасцю 62 тыс. тон; у 1984 годзе ўведзены ў вытворчасць цэх папярэдняга дазіравання і змешвання цяжкасыпучай сыравіны.
Новая рэканструкцыя Глыбоцкага камбікормавага завода (1988) дазволіла ўвесці ў эксплуатацыю другую лінію дазіравання і змешвання, правесці рэканструкцыю драбільнага аддзялення.
Прадукцыйнасць працы ў 2005 годзе вырасла на 45,1 %, у 2006 годзе – на 33,5 %, у 2007 г. – на 36,8 %, у 2008 г. – на 44,7 %, у 2009 г. – на 20,5 %, у 2010 г. – на 30,4 %, у 2011 годзе – на 36,5 %.
У 2009 г. уведзены ў эксплуатацыю 2 зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, праведзена газіфікацыя зернесушыльнага абсталявання.
У 2010 г. праведзена рэканструкцыя аспірацыйных сетак збожжавага элеватара і камбіцэха, устаноўлена лінія ўводу алею ў змяшальнік, уведзена ў эксплуатацыю лінія экструдыявання.
З красавіка 2011 г. уведзена ў эксплуатацыю лінія па перапрацоўцы насення рапсу магутнасцю 20 000 тон, якая дазволіла выпускаць імпартазамяшчальную прадукцыю – жмых рапсавы.
У I квартале 2012 г. завершана будаўніцтва ёмістасцей для захоўвання насення рапсу на 12 000 тон.
Асноўныя напрамкі дзейнасці завода: вытворчасць камбікармоў і прэміксаў для розных груп і ўзростаў сельскагаспадарчых жывёл, птушкі, таварнай рыбы, вытворчасць яек і мяса птушкі, вараных каўбас, паўфабрыкатаў і субпрадуктаў, вырошчванне маладняка птушкі, прыёмка, сушка і захоўванне зерня і рапсу.
Выпуск камбікормавай прадукцыі ажыццяўляецца на аснове гнуткай тэхналогіі рэцэптур, якія ўлічваюць наяўнасць сыравіны, яе кошт.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Леніна, 142.
ЛІТАРАТУРА
1. Бегунова, Е. Для буренок и не только // Рэспубліка. – 2010. – 28 кастр.– С. 9.
2. Берникович, Д. Сверхзадачи для глубокского локомотива / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 23 янв. – С. 3.
3. Гильнич, Л. Глубокский комбикормовый завод: в ногу со временем / Л. Гильнич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 15 нояб. – С. IV.
4. Дым, Н. Сохранить все до зернышка / Н. Дым // Народная газета. – 2012. – 25 верас. – С. 5.
5. Жыгуноў, А. Людзям хацелася свята, і яны стварылі яго / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 30 снеж. – С. 8.
6. Ляйчонак, А. А. Тэхналогія – гэта закон. А законы трэба выконваць / А. А. Ляйчонак ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 24 студз. – С. 4.
7. Мадэрнізацыя вытворчасці і перспектывы на знешнім рынку // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лістап. – С. 3.
8. Морхат, М. В. Замкнутый цикл простой арифметики / М. В. Морхат ; беседовала С. Сырицкая // Сельская газета. – 2017. – 25 мая. – С. 1, 6.
9. Сауліч, У. Гэта руплівая Жанна / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 2 жн. – С. 2.
10. Стаўка на рапс і малако зроблена ў філіяле ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» «За Радзіму» / подгот. В. Саулич // Белорусская нива. – 2013. – 9 авг. – С. 7.
11. Филимонова, Т. Стратегия развития / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2018. – 2 лют. – С. 5.
12. Шчарбакоў, В. М. «І заўтра прадпрыемства будзе жыць і развівацца» / В. М. Шчарбакоў ; гутарыў А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 4 снеж. – С. 4.
13. Щербаков, В. М. Из отстающих – в лидеры / В. М. Щербаков ; беседовал В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2011. – 24 нояб. – С. 23.