Вясна-Энерга, філіял РУП «Віцебскэнерга». Полацкі раён
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 05.01.2024 15:25
Сучасная назва | Камбінат «Вясна-Энерга», філіял РУП «Віцебскэнерга» |
Былая назва | Саўгас-камбінат «Цяплічны» (1991) |
Філіял РУП «Віцебскэнерга» «Цяплічны» (2008) | |
Тып | камбінат |
Дата заснавання | 1991 |
Месца знаходжання | Віцебская вобл., Полацкі р-н, в. Чарнаручча-1 |
Галіна | сельская гаспадарка |
Афіцыйны сайт | www.polotskenergo.vitebsk.by |
Прадпрыемства, на базе якога ўтвораны філіял, будавалася ў г. п. Арэхаўск. У 1991 годзе створаны саўгас-камбінат «Цяплічны».
У снежні 2008 года прадпрыемства рэфармавана шляхам далучэння да РУП «Віцебскэнерга» і на базе маёмаснага комплексу прадпрыемства створаны філіял РУП «Віцебскэнерга» «Цяплічны».
Па стане на 1 студзеня 2014 га плошча зямельных угоддзяў філіяла складае 1719 га, з іх сельскагаспадарчых – 1583 га, у т. л. раллі – 1083 га.
Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур, кармавых культур i iх насення, агародніны, яе насення і расады, развядзенне буйной рагатай жывёлы, вытворчасць фруктовых сокаў і сокаў з агародніны, перапрацоўка і кансерваванне садавіны і агародніны, вытворчасць спецадзення, аптовы гандаль збожжам, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёл, садавінай і гароднінай.
Дзейнасць філіяла ўяўляе сабой безадходную, экалагічна чыстую вытворчасць.
У асартыменце выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі дамінуюць агародніна абароненага грунту. Штогадовая вытворчасць тамата складае 1240 тон, агурка – 1220 тон.
Для вытворчасці агародніны ў філіяле маюцца цяплічны камбінат (6 га зімовых цяпліц).
Каля 60 % прадукцыі Полацкага цяплічнага камбіната экспартуецца ў Расію.
Цяплічны камбінат філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» – адзінае спецыялізаванае прадпрыемства на Полаччыне. Яно забяспечвае гандлёвую сетку вобласці вітаміннай прадукцыяй высокай якасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Большакова, Ю. Гузовы в «Весне-энерго» борозды не портят / Ю. Большакова // Сельская газета. – 2014. – 15 нояб. – С. 17.
2. «Весна-энерго»: новые сорта и технологии на службе урожая // Народная газета. – 2009. – 1 ліп. – С. 6.
3. Инвестиции легли на благодатную почву // Народная газета. – 2009. – 20 студз. – С. 7.
4. Серебрякова, Т. Томатные джунгли / Т. Серебрякова // Витебские вести. – 2016. – 18 авг. – С. 3.
5. «Энергия «Весны» / подгот. В. Саулич, С. Залесская // Белорусская нива. – 2013. – 20 дек. – С. 8.