Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палімір, ААТ «Нафтан». Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва завод «Палімір» ААТ «Нафтан»
Тып завод
Дата заснавання 1975
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён,  г. Наваполацк
Галіна хімічная прамысловасць
Афіцыйны сайт www.polymir.by

 

Прадпрыемства «Палімір» было заснавана ў 1968 г.

На тэрыторыі ў 800 гектараў размешчаны тры вытворчыя комплексы з трыццаццю асноўнымі і дапаможнымі цэхамі. На прадпрыемстве налічваецца звыш 4500 работнікаў. Калектыў складаюць вопытныя спецыялісты розных падраздзяленняў, якія здольныя вырашаць разнастайныя задачы – ад вытворчасці, даследаванняў і маркетынгу да збыту прадукцыі. Штогадовы знешнегандлёвы абарот прадпрыемства складае каля 400 мільёнаў долараў ЗША.

Прадпрыемства выпускае шырокі спектр хімічных прадуктаў. Асновай тэхналогіі завода «Палімір» з'яўляецца піроліз вуглевадароднай сыравіны – бензіну і лёгкіх вуглевадародных фракцый нафта- і газаперапрацоўчага заводаў. Тэхналогія ўключае шматлікія стадыі перапрацоўкі вуглевадародных фракцый піролізу з атрыманнем канчатковых прадуктаў.

У працэсе стварэння вытворча-тэхнічнай базы выкарыстоўваліся тэхналогіі найбуйнейшых замежных фірмаў: Англіі, Японіі, Германіі, Італіі, а таксама распрацоўкі НДІ і праектных інстытутаў краін СНД.

Выпускаемая прадпрыемствам прадукцыя канкурэнтаздольная, дзякуючы высокай якасці, разнастайнаму асартыменту і актыўнаму маркетынгу. Яна мае шырокую вядомасць і шматлікіх спажыўцоў як на ўнутраным рынку, так і ў краінах СНД і далёкага замежжа. Гэтаму спрыяе і выгаднае геаграфічнае становішча прадпрыемства. Больш за 60% прадукцыі экспартуюцца ў Расію, Украіну, Германію, Фінляндыю, Польшчу і іншыя краіны.

Прадукцыя завода «Палімір» знаходзіць прымяненне ў самых разнастайных галінах прамысловасці: вытворчасці кабеля, перапрацоўцы пластмас, вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў, вырабе дываноў, тэкстыльных тканін і трыкатажных вырабаў, штучнага футра, вытворчасці бытавой хіміі і іншых прадуктаў. Шэраг арганічных злучэнняў, прапанаваных заводам «Палімір», з'яўляюцца таксама сыравінай для далейшага сінтэзу разнастайных спецыяльных хімічных прадуктаў.

 

01.jpg02.jpg03.jpg

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Перспективы становятся реальностью / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2005. – 4 февр. – С. 1, 5.

2. Александров, А. Подарок к Первомаю / А. Александрова // Белорусская деловая газета. – 2002. – 24 апр. – С. 11.

3. Александров, А. Процесс продолжается / А. Александров // Витебский курьер. – 2002. – 8 окт. – С. 1, 3.

4. Александров, А. Рабочие – за акционирование / А. Александров // Витебский курьер. – 2002. – 5 марта. – С. 1 ,3.

5. Вахрамеева, И. Нет границ для делового партнерства / И. Вахрамеева // Полимировец (Новополоцк). – 2005. – 28 янв. – С. 2.

6. Вахрамеева, И. «Полимир» набирает обороты / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2004. – 28 мая. – С. 1, 5.

7. Вехи заводской истории // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 20 мая. – С. 8.

8. «Ганаровыя хімікі» принимают поздравления! / подгот. А. Болбатунова, П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2018. – 3 февр. – С. 5.

9. Долженко, Е. Нефтестрой стал судьбой / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 24 янв. – С. 1.

10. Жебин, О. Химия – ключевая отрасль... / О. Жебин ; беседовал В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 29 мая. – С. 1–2.

11. Жебин, О. В. Дело на все времена / О. В. Жебин ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 27 мая. – С. 4.

12. Жебин, О. В. На перекрестке времен / О. В. Жебин ; беседовал В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 9 июнь. – С. 3.

13. Клопова, Т. Единство заводов закрепилось на металле раньше, чем на бумаге / Т. Клопова // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2010. – 7 авг. – С. 1–2.

14. Козловский, П. Как «Улица без конца» объединила «Нафтан» и «Полимир» / П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2013. – 13 июля. – С. 1–2.

15. Козловский, П. От Полоцких НПЗ и химкомбината к «Нафтану» и «Полимиру» / П. Козловский, О. Усовская // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2018. – 13 янв. – С. 1–2.

16. Конышева, Н. Спасибо за труд! С юбилеем, «Полимир»! / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 5 февр. – С. 1, 3.

17. Малашеня, Л. Взят миллионный рубеж / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2016. – 1 нояб. – С. 2.

18. Малашеня, Л. Полимировцы держат марку / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2011. – 28 мая. – С. 3.

19. ОАО «Полимир» // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 9 верас. – С. 3.

20. Памятные даты из истории «Полимира» / подгот. П. Козловский // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2018. – 3 февр. – С. 3.

21. Рыжкова, Н. Завод «Полимир»: вокруг света за 45 лет / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. – 2013. – 24 студз. – С. 2.

22. Талочка, А. Ключ – на старт / А. Талочка // Рэспубліка. – 2012. – 29 лістап. – С. 1.

23. Усовская, О. Награды «Полимира» / О. Усовская // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 23 сент. – С. 2.

24. Усовская, О. «Полимир» мог быть старше / О. Усовская // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2017. – 19 авг. – С. 5.

25. Факеев, В. Начало начал / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 9 февр. – С. 4.

26. Фролова, С. На «ты» с новыми технологиями / С. Фролова // Віцебскі рабочы. – 2011. – 5 февр.– С. 2.