
"Я муз паклоннік"
- Подробности
- Создано 27.01.2010 06:07
Працягваючы цыкл выстаў "СА ШЧОДРАЙ НІВЫ ДУДАРА" да 200-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча, аддзел беларускай літаратуры прадстаўляе ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі чарговую выставу "Я МУЗ ПАКЛОННІК".
В. Дунін-Марцінкевіч быў чалавекам рознабакова таленавітым. Да пісьменніцкага таленту далучаліся не абы-якія акцёрскія здольнасці. Ёсць звесткі, што ён таксама маляваў і нават сам спрабаваў пісаць музыку на свае словы. На жаль, гэтыя творы не дайшлі да нашага часу, але на выставе можна ўбачыць матэрыялы іншых "паклоннікаў муз", прысвечаныя творцу: мастакоў, акцёраў, рэжысёраў, фатографаў...
О муза! Ты, якая ўвенчыла скронь Бакі
Вянком лаўровым вечным, мне пазыч кульбакі,
Каб я дасцігнуць мог Парнаскае сялібы
На тым тваім кані, варочаючы скібы
Маёй сялянскай нівы, каб у тым палёце
Дарогаю ў Алімп, не ўвяз я дзе на плоце!
..........................................................
Я муз паклоннік, а служу я Мельпамене,
Пагэтаму пустыя ў мяне кішэні!
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


































