
КОЛАСАЎСКІЯ АДРАСЫ РАДЗІМЫ
ПАМЯТНЫЯ МЯСЦІНЫ, МУЗЕІ, ПОМНІКІ
Калі з часам у нашай краіне пабачыць свет персанальная энцыклапедыя «Якуб Колас», то, пэўна ж, у ёй асобныя артыкулы будуць прысвечаны дзясяткам, а то і некалькім сотням беларускіх паселішчаў. Сваю біяграфію пісьменнікі першай паловы XX стагоддзя збіралі па ўсёй Айчыне, смела вандруючы з адной вёскі ў другую, адкрываючы для сябе самыя розныя старонкі Беларусі, спазнаючы сваіх братоў і сясцёр у самых розных гарадах, мястэчках.
Заўсёды памятаем пра тое, што Колас жыў, працаваў у розных куточках Беларусі. Не чужыя паэту Лунінеччына, Піншчына, Случчына, Нясвіжчына, Пухавіччына.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Коласаўскія адрасы Радзімы : памятныя мясціны, музеі, помнікі”, якая пройдзе з 2 мая па 2 чэрвеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Вярэніч, А. Жураўліныя ключы / А. Вярэніч // Маладосць. –– 2006. — № 12. — С. 99—110.
2. Камароўская, З. М. Мастацка-мемарыяльны комплекс “Шлях Коласа” / З. М. Камароўская // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Стаўбцоўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 774—779.
3. Коласаўскі дзяржаўны заказнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Мінская вобласць : у 2 кн. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Кн. 2. — С. 240—241.
4. Комаровская, З. Н. Коласа Якуба литературно-мемориальный музей / З. Н. Комаровская // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 4. — С. 135—136.
5. Курбека, І. Музейцам-коласаўцам / І. Курбека // Роднае слова. –– 2007. — № 11. — С. 85—86.
6. Курбека, І. Сцяжынамі Смольні / І. Курбека // Полымя. –– 2007. — № 8. — С. 190—193.
7. Міршчына, М. Коласаўскія адрасы Беларусі / М. Міршчына // Маладосць. –– 2007. — № 8. — С. 110—113.
8. Міцкевіч, С. Родны кут Якуба Коласа : погляд у мінулае / С. Міцкевіч // Маладосць. –– 2007. — № 6. — С. 100—109.
9. Мятліцкі, М. “Вусцянскі мой грудок” / М. Мятліцкі // Полымя. –– 2007. — № 11. — С. 187—189.
10. Помнік Я. Коласу [Выяўленчы матэрыял] // Памяць зямлі Беларускай : прырода, гісторыя, помнікі ратнай славы, культура, архітэктура / аўт. уст. тэксту У. С. Караткевіч. — Мінск : Беларусь, 1979. — С. 154.
11. Савіцкі, А. Коласаў дом / А. Савіцкі // Пачатковая школа. –– 2007. — № 6. — С. 28—32.
12. Якуб Колас : жыццё і творчасць : альбом-выстаўка ў школе / саст. : І. С. Курбека, М. У. Базарэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1967. — 57 с.
КНІГІ |
|
|
|
![]() |
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Мінская вобласць : у 2 кн. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Кн. 2. — 308 с. : іл. Збор помнікаў гісторыі і культуры Мінскай вобласці складзены на падставе навуковага абследавання помнікаў, вывучэння першакрыніц і публікацый пра час, падзеі, людзей, якім яны прысвечаны. У ім расказваецца пра помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, што адлюстроўваюць жыццё насельніцтва гэтага рэгіёна розных эпох — ад глыбокай старажытнасці да нашага часу, плённую дзейнасць мінулых пакаленняў і сучаснікаў.
|
|
|
|
![]() |
Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Стаўбцоўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — 832 с. : іл. Кніга — гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра багатую гісторыю Стаўбцоўскага краю, знакамітых людзей, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Стаўбцоўшчыны і пахаваны на яе тэрыторыі, спісы загінуўшых воінаў-землякоў, партызан і падпольшчыкаў, а таксама мірных жыхароў — ахвяр фашызму. Значная частка матэрыялаў прысвечана матэрыяльнай і духоўнай спадчыне. |
|
|
|



































