
ДУХОЎНЫ ЗАПАВЕТ МОЛАДЗІ
АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧАЕ, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І САЦЫЯЛЬНАЕ Ў ТРЫЛОГІІ Я. КОЛАСА “НА РОСТАНЯХ”
Трылогія Якуба Коласа "На ростанях" – гэта адзін з твораў, які адыграў выключную ролю ў справе станаўлення і далейшага развіцця беларускага рамана. У ім праўдзіва і з вялікім майстэрствам адлюстравана жыццё шырокіх працоўных мас і інтэлігенцыі напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905–1907 гадоў, паказаны удзел народных мас у рэвалюцыйнай барацьбе, раскрыты тыя магутныя сілы, якія імкнуліся разарваць ланцугі няволі, здабыць свабоду і шчасце. Асноўную ўвагу пісьменнік канцэнтруе на адлюстраванні працэсу росту сацыяльна-палітычнай свядомасці і рэвалюцыйнай актыўнасці сялянскіх мас і дэмакратычнай інтэлігенцыі.
На прыкладзе жыцця жыхароў вёсак, пісьменнік дае ўсебаковае ўяўленне аб паднявольным і бяспраўным існаванні беларускага працоўнага сялянства, аб умовах яго працы, асаблівасцях быту, культуры і г. д. З вялікім майстэрствам стварае пісьменнік старонкі гісторыі барацьбы народа за сваё вызваленне. Аўтар робіць экскурс у мінулае для таго, каб падкрэсліць, што жыццё яго герояў амаль не змянілася, хоць з той пары прайшло нямала часу.
Я. Колас у трылогіі асудждае царызм, які трымаў беларускі народ у страшэннай няволі, галечы і голадзе. Пануючыя класы гдядзелі на працоўны народ і на яго працу, як на сродак для сваёй нажывы.
Назва твора мае філасофскае паняцце: выбар чалавекам жыццёвага шляху ва ўмовах, калі знешнія абставіны дыктуюць самыя розныя варыянты. Кожны з нас робіць мноства выбараў штодня, але ёсць выбар жыццёва важны, лёсавызначальны. У трылогіі Колас дэманструе выдатнае ўменне лаканічна гаварыць пра вялікае і значнае. Дасягаецца гэта, як правіла, з дапамогай мастацкай дэталі.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай "Духоўны запавет моладзі : агульначалавечае, нацыянальнае і сацыяльнае ў трылогіі Я. Коласа "На ростанях", якая пройдзе з 2 красавіка па 2 мая, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для наведвальникащ сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў, якія ўключаны ў экспазіцыю.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Казбярук, Уладзімір Міхайлавіч. Станаўленне характару / Уладзімір Міхайлавіч Казбярук // Якуб Колас у школе : дапаможнік для выкладчыкаў беларускай літаратуры / Уладзімір Міхайлавіч Казбярук. — Мінск : Народная асвета, 1967. — С. 111—134.
2. Казлова, В. Народ і інтэлігенцыя ў трылогіі «На ростанях» / В. Казлова // Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / рэдкал.: П. Броўка [і інш.]. — Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1959. — С. 204—228.
3. Колас, Якуб. На ростанях : трылогія / Я. Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с.
4. Лужанін, Максім. Колас расказвае пра сябе / Максім Лужанін. — Мнінск : Беларусь, 1964. — 324 с.
5. Ляшук, В. Я. Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» : метадычны дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ляшук. — Мінск : Выд. А. Ванін, 1996. — 96 с.
6. Ляшук, В. Я. Праблемны аналіз трылогіі «На ростанях» / В. Я. Ляшук // Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» у школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. — Мінск : Полымя, 2001. — С. 26—38.
7. Навуменка, І. Я. Герой, які вучыцца і вучыць / І. Я. Навуменка // Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. — Мінск : Народная асвета, 1982. — С. 139—183.
8. Навуменка, І. Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка. — Мінск : Беларусь, 1968. — 336 с.
9. Пширков, Юлиан Сергеевич. Якуб Колас : критико-биографический очерк / Юлиан Сергеевич Пширков. — Минск : Акад. наук БССР, 1952. — 223 с.
10. Пшыркоў, Юліян Сяргеевіч. Летапісец свайго народа : жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа / Юліян Сяргеевіч Пшыркоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1982, — 367 с.
11. Пшыркоў, Юліян Сяргеевіч. Эпас рэвалюцыі : паэмы Я. Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка», трылогія «На ростанях» / Юліян Сяргеевіч Пшыркоў. — Мінск : Вышэйшая школа, 1975. — 240 с.
12. Шамякіна, А. І. «Вобразы мілыя роднага краю...» : прастора і час у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 175 с.
13. Шамякіна, А. І. Катэгорыя часу ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна // Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа (1996 г.) / рэд.: Г. В. Гавароўскі. — Мінск : Паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа, 1997. — С. 98—105.
14. Шамякіна, Т. І. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. У дапамогу педагогу. — 2010. — № 4. — С. 37—49.
15. Шамякіна, Т. І. Час і прастора ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» / Т. І. Шамякіна // З глыбінь народных / рэдкал.: А. А. Лойка [і інш.]. — Мінск : Выд. БДУ, 1982. — С. 21—29.
16. Якуб Колас : да 100-годдзя з дня нараджэння : бібліяграфічны паказальнік /склад.: Н. Б. Ватацы [і інш.]. — Мінск : Дзярж. б-ка БССР, 1983. — 423 с.
КНІГІ І АРТЫКУЛЫ |
|
|
|
![]() |
Навуменка, І. Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. — Мінск : Народная асвета, 1982. — 207 с. У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа як дарэвалюцыйнага, так і савецкага часу. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы, раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.
|
|
|
|
![]() |
Ляшук, В. Я. Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» : метадычны дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ляшук. — Мінск : Выд. А. Ванін, 1996. — 96 с. Упершыню кніга была выдадзена ў 1996 г. пад назвай «Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». У метадычным дапаможніку вызначаны найбольш мэтазгодныя шляхі аналізу твора — праблемны і кампазіцыйны, распрацавана сістэма ўрокаў з дапамогай гэтых шляхоў, раскрыта методыка правядзення ўрокаў, скіраваная на асэнсаванне вучнямі агульначалавечых праблем твора і яго мастацкай арыгінальнасці. |
|
|
|
![]() |
Шамякіна, А. І. «Вобразы мілыя роднага краю...» : прастора і час у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» / А. І. Шамякіна. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 175 с. Упершыню даследуюцца паняцці «прастора» і «час» у трылогіі «На ростанях» і іх месца і роля ў коласаўскім выяўленні прыроды, нацыянальнай гісторыі, фарміраванні духоўнага свету народнага абаронцы, нацыянальнага барацьбіта за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якім паўстае галоўны герой трылогіі Андрэй Лабановіч. Даследаванне адзінства тэмы прыроды з аўтарскай канцэпцыяй і нацыянальным характарам дазваляе ў многім па-новаму зразумець трылогію Я. Коласа «На ростанях». Разлічана на спецыялістаў-літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў. |
|
|
|
![]() |
Колас, Якуб. На ростанях : трылогія / Я. Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с. Трылогія складаецца з аповесцей «У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях». Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі. У гэтым вобразе ўвасоблены лепшыя рысы перадавой інтэлігенцыі таго часу. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам. |
|
|
|





































