
ПРА ТОЕ ВЕДАЮЦЬ ЛЮДЗІ
ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ “КАЗКІ ЖЫЦЦЯ” Я. КОЛАСА
Сярод празаічных твораў Якуба Коласа асобнае месца займаюць алегарычныя апавяданні пад агульнай назвай “Казкі жыцця”. Казкі-алегорыі Якуба Коласа, якія закранаюць важныя пытанні грамадскага жыцця, а часам і філасофскія праблемы, вызначаюцца выключнай паэтычнасцю і вобразнасцю. Яны прасякнуты гарачай любоўю аўтара да роднай старонкі, да беларускай прыроды.
У “Казках жыцця” Якуба Коласа даволі багата прадстаўлена фальклорная традыцыя, і амаль усе яны вытрыманы ў духу нацыянальных беларускіх казак, хаця трэба адзначыць, што пісьменнік ніколі не карыстаўся гатовымі схемамі народных казак, а імкнуўся стварыць арыгінальныя рэчы, выкарыстоўваючы старыя традыцыйныя вобразы і сюжэты; ён часта ўводзіў у свае творы невядомыя фальклору вобразы і матывы.
Невялікія па аб’ёме “Казкі жыцця” Я. Коласа заключаюць у сабе глыбокі ідэйны сэнс: яны сведчаць аб шырокім кругаглядзе пісьменніка, аб сіле яго розуму, аб яго выключнай жыццёвай назіральнасці.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Пра тое ведаюць людзі : перачытваючы “Казкі жыцця” Я. Коласа”, якая пройдзе з 2 ліпеня па 2 жніўня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваюцца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Вялікі пясняр беларускага народа : зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа / рэдкал.: П. Броўка [і інш.]. – Мінск : Выд-ва Акад. навук БССР, 1959. – 457 с.
2. Гальмакоў, Д. І. Стыль прозы Якуба Коласа / Д. І. Гальмакоў. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1973. – 222 с.
3. Голуб, Т. С. Збор твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах : да праблемы выбару крыніц асноўнага тэксту “Казак жыцця” / Т. С. Голуб // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 126–137.
4. Гоўзіч, І. М. “Казкі жыцця” Якуба Коласа і стылёвыя пошукі літаратуры другой паловы ХХ ст. / І. М. Гоўзіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 137–142.
5. Дубашынскі, Р. Ю. Класічная біблейская прыпавесць і “Казкі жыцця” Якуба Коласа / Р. Ю. Дубашынскі // Беларуская мова і літаратура. — 2007. — № 1. — С. 27—31.
6. Дудзінская, Дз. І.-Т. “Казкі жыцця” Якуба Коласа і прытчы В. Быкава : барацьба з комплексамі нацыі / Дз. І.-Т. Дудзінская // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 148–157.
7. Жураўлёў, В. П. Пошукі ідэала будучыні ў “Казках жыцця” Якуба Коласа / В. П. Жураўлёў // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007. – С. 158–170.
8. Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 230 с.
9. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе : аповесць-эсэ / М. Лужанін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 446 с.
10. Мушынскі, М. І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Я. Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2010. – 386 с.
11. У сэрцы народным : жыццё і творчасць Якуба Коласа / рэд.: С. Х. Александровіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1967. – 323 с.
12. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 409 с.
КНІГІ |
|
|
|
![]() |
Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2007 – 409 с. Гэта кніга, складзеная з навуковых артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, упершыню ў гісторыі купала- і коласазнаўства поўна знаёміць беларускага чытача з нашымі класікамі як актыўнымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу дзяржавабудаўніцтва і культуратворчасці, які набывае асаблівы размах і лёсавызначальны характар на сучасным этапе. Удзельнікі ўнікальнага праекта ацэньваюць класічную спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа як вырашальны фактар аптымізацыі сучаснага літаратурна-мастацкага і вучэбна-выхаваўчага працэсаў.
|
|
|
|
![]() |
Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 230 с. Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “Песні жальбы” і яго шэдэўра прыгожага пісьменства “Казкі жыцця”. |
|
|
|



































