
ВЕЧНАЯ ПРАГА НЯЗБЫТНАГА
МАСТАЦКІЯ НЮАНСЫ ПАЭМЫ Я. КОЛАСА “СЫМОН-МУЗЫКА”
“Яскравая вызначальная рыса і зайздроснае шчасце класікаў – быць заўсёды надзённым, сугучным самым адлеглым у часе і знешне такім непадобным і дзёрзкім наступнікам. Паэма “Сымон-музыка” належыць да тых твораў, што напісаны нібы “навыраст” і для чытачоў, і для свайго часу. У юнацкім узросце яна вабіць нас эмацыянальнай шчодрасцю, шырынёй лірычнага дыхання, задушэўнасцю і музычнасцю...”.
“Новым для Коласа быў рамантычны характар твора, надзвычай пільная ўвага да таямніц свету і чалавечай псіхікі і найперш прынцыпова новая для беларускай літаратуры пастаноўка праблемы генезісу мастацтва. Паэзія Коласа, што выдавалася вельмі зямной, асацыіравалася з пошумам ніў і пахам хлеба, раптам загаварыла пра ірэальнае, містычнае, невытлумачальнае ў прыродзе і чалавеку. Істотны момант філасофскай ідэі твора – прага Сымонам нязбытнага, няяснае, несвядомае пачуццё незадаволенасці сабой і светам, парыванні да лепшага, жаданне далучыцца да таямніц быцця. Аўтар надае філасофскай плыні твора асаблівую глыбіню і поліфанічнасць, выводзіць аўтарскую думку з рэчышча даволі традыцыйнай, асвоенай беларускай літаратурай сацыялагічнай трактоўкі мастацтва на прастор шырокіх эстэтычных абагульненняў” – так сказаў пра філасофскія нюансы паэмы “Сымон-музыка” В. К. Каратай.
Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Вечная прага нязбытнага : мастацкія нюансы паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”, якая пройдзе з 2 чэрвеня па 2 ліпеня, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Увазе прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых кніг і артыкулаў з перыядычных выданняў, якія перадаюць тэматычны змест экспазіцыі.
СПІС ЛІТАРАТУРЫ |
1. Каратай, В. К. Вечная прага нязбытнага / В. К. Каратай // З глыбінь народных / рэдкал.: А. А. Лойка [і інш.]. – Мінск : Выд. БДУ, 1982. – С. 41–48.
2. Колас, Я. Сымон Музыка : паэма / Я. Колас. – Мюнхен : Бацькаўшчына, 1955. – 214 с.
3. Ляшук, В. Я. Якуб Колас ў школе : дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 320 с.
4. Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. – Мінск : Бел. навука, 2006. – 424 с.
5. Махнач, Т. М. Паэма “Сымон-музыка” : з гісторыі тэксту першага выдання трэцяй рэдакцыі / Т. М. Махнач // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 26–27 верасня 2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Права i эканомiка, 2007 – С. 227–230.
6. Мушынскі, М. І. Мае Каласавіны : з вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Я. Коласа / М. І. Мушынскі. – Мінск : Бел. навука, 2010. – 386 с.
7. Навуменка І. Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка. – Мінск : Беларусь, 1968. – 336 с.
8. Навуменка, І. Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. – Мінск : Нар. асвета, 2003. – 207 с.
9. Пшыркоў, Ю. С. Эпас рэвалюцыі : паэмы Я. Коласа "Новая зямля" і "Сымон-музыка" / Ю. С. Пшыркоў. – Мінск : Выш. школа, 1975. – 240 с.
10. Фіглоўская, Л. І. Творчасць Якуба Коласа / Л. І. Фіглоўская. – Мінск : Выд. Акад. навук БССР, 1959. – 311 с.
11. Шамякіна, Т. Міфалагічныя інтэрпрэтацыі ў прасторы літаратурнай класікі / Т. Шамякіна // Полымя. – 2009. – № 5. – С. 182–189.
12. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / В. А. Максімовіч [і інш.]. – Мінск : Бел. навука, 2007. – 409 с.
КНІГІ |
|
|
|
![]() |
Колас, Я. Сымон Музыка : паэма / Я. Колас. – Мюнхен : Бацькаўшчына, 1955. – 214 с. Паэма “Сымон-музыка”– адзін з найбольш вядомых твораў класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У паэме расказваецца лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошукі працы і сэнсу жыцця.
|
|
|
|
![]() |
Навуменка, І. Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка. – Мінск : Нар. асвета, 2003. – 207 с. У кнізе вядомага беларускага празаіка і літаратуразнаўца Івана Навуменкі, адрасаванай вучням, разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы. Раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры. |
|
|
|
![]() |
Максімовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя : вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Максімовіч. – Мінск : Бел. навука, 2006. – 424 с. Даецца сістэмна-канцэптуальная характарыстыка беларускай літаратуры першай трэці XX ст. На багатым фактычным матэрыяле аналізуюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага і інш. Аўтар акцэнтуе ўвагу на самых розных аспектах і праблемна-тэматычных вузлах аналізуемых твораў, робіць акцэнт на новым прачытанні праграмных твораў. |
|
|
|




































