
Прэзентацыя кнігі Сяргея Рублеўскага “Ў, тое, што мы скарацілі”
- Подробности
- Создано 07.12.2009 22:00
3 снежня ў аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі празаіка, публіцыста, паэта Сяргея Рублеўскага “Ў, тое, што мы скарацілі”.
Гэта чацвёртая кніга пісьменніка, у якой, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці.
Павіншаваць аўтара з чарговым здабыткам прыйшлі літаратары Уладзімір Папковіч, Давід Сімановіч, Франц Сіўко, Людміла Сіманёнак, а таксама яго сябры і калегі. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас пісьменніка, а сюрпрызам для ўсіх стала выступленне студэнткі Віцебскага тэхналагічнага універсітэта Анастасіі Грышкевіч, якая ярка і пачуццёва прачытала верш С. Рублеўскага, прысвечаны бацькам – Васілю і Ірыне.




































