eye

База данных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База данных «Человек года Витебщины»

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База данных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База данных «Витебщина: документальное наследие»

type your text for third image here

База данных «Витебщина: документальное наследие»

База данных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База данных «Художники Витебщины»

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База данных «Афганистан. Без права на забвение»

База данных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База данных «Каталог подписных изданий»

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База данных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

type your text for 8th image here

Виртуальный проект «Витебщина в войне 1812 года»

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

type your text for 9th image here

Виртуальный проект «Святые покровители Витебщины»

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Виртуальный проект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База данных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

2026 – Год белорусской женщины
banner-five-year-quality

Вечарына памяці А. М. Канапелькі

23 лістапада ў аддзеле беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбылася вечарына, прысвечаная памяці Анатоля Мікалаевіча Канапелькі, – вядомага паэта, перакладчыка, педагога.

70 год таму расонская зямля падарыла свету незвычайнага чалавека, якому лёсам было наканавана выпраменьваць для іншых святло свайго сэрца, сеяць у свядомасці моладзі зярняты любові да роднага слова, ствараць цудоўную паэзію. Бог даруе жыццё толькі аднойчы, і, каб застацца ў памяці людской яскравым імгненнем, трэба накіроўваць свае думкі і намаганні служэнню высакароднай справе. Менавіта такое жыццёвае крэда было спадарожнікам у лёсе і творчасці Анатоля Канапелькі.

На мерапрыемства завіталі людзі, якія былі блізкімі сябрамі, аднадумцамі Анатоля Мікалаевіча. Яго былыя выпускнікі, калегі, тэатральныя творцы прыйшлі па поклічу душы. Паэт Д. Сімановіч успамінаў рэдагаванне апошняга зборніка лірыкі Канапелькі “Музыка лістапада” і адзначыў, што адну са старонак свайго новага выдання “Дневник осенних вечеров” ён прысвяціў паплечніку Анатолю. Калега Канапелькі па паэтычнай і педагагічнай дзейнасці Уладзімір Папковіч прызнаўся, што заўсёды лічыў Анатоля Мікалаевіча сваім настаўнікам, хаця той і маладзейшы за яго, бо “... Толік вылучаўся сваёй шляхетнасцю, унутранай інтэлігентнасцю, адукаванасцю, быў вельмі сціплым і простым у зносінах, нікога не абразіў нават у думках. Ён ніколі не быў дысідэнтам, заўсёды займаў годную грамадзянскую пазіцыю, любіў беларускую мову і літаратуру. Зараз мне яго вельмі не хапае...”

Вядучая сустрэчы Людміла Сіманёнак, маладая паэтка, былая выхаванка Анатоля Мікалаевіча, назвала яго «Рыцарам сумлення і свабоды”. Яна падкрэсліла, што пашанцавала тым, хто ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя быў студэнтам факультэта беларускай філалогіі і культуры. Менавіта Анатоль Канапелька прывіваў густ да літаратуры і вучыў любіць і паважаць родную мову, што ў будучым дапамагло многім яго выпускнікам вызначыцца са шляхам у жыцці.

Працуючы ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М. Машэрава, Анатоль Мікалаевіч на працягу многіх гадоў кіраваў студэнцкім літаратурным аб’яднаннем “Зараначка” і быў загадчыкам універсітэцкага музея “Віцебшчына літаратурная”. Па словах старэйшай паэтэсы Прыдзвіння Тадзіяны Кляшторнай, на экскурсіі, якія ён арганізоўваў і праводзіў, збіралася вялікая колькасць школьнікаў, настаўнікаў, навучэнцаў. Паэтка, дацэнт ВДУ Вольга Русілка запэўніла ўсіх, што справа Анатоля Мікалаевіча ў накірунку раскрыцця літаратурных талентаў у асяродку моладзі альма-матэр не спынілася. На факультэце падрыхтаваны мастацка-метадычны зборнік выбраных твораў Канапелькі “Жыццё прадоўжыцца ў песні”, а ў чарговы зборнік студэнцкай творчасці “Факультэт паэзіі” ўключаны вершы, прысвечаныя сонечнаму чалавеку са светлай, галубінай душой, імя і прозвішча якога маюць пяшчотную меладычнасць – Анатолю Канапельку.

rjnvert-k

 

Віцебскі краязнавец Аркадзь Падліпскі зрабіў усім сюрпрыз, прадэманстраваўшы сувенірныя канверты з выявай Анатоля Канапелькі, зробленыя ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння паэта, а супрацоўніца абласнога архіва Таццяна Цаль распавяла пра тое, як ствараўся асабісты фонд славутага земляка. На мерапрыемстве гучалі вершы, якія належалі пяру Анатоля Мікалаевіча, у выкананні ўдзельнікаў тэатральнага гуртка СШ № 4 г. Віцебска (кіраўнік Г.Ц. Мароз), была паказана фотахроніка падзей з жыцця А. Канапелькі. Уражаныя і ўсхваляваныя, многія не хавалі слёз. Вечарына атрымалася вельмі шчырай і цёплай і, здавалася, на яе завітаў сам Анатоль Мікалаевіч, ізноў асвяціўшы ўсіх сваёй невычэрпнай дабрынёй. Не, гэты Чалавек не адышоў у Вечнасць, ён працягвае жыць у сваіх вершах, песнях, Слове-запавеце... А зала беларускай літаратуры абласной бібліятэкі, якая неафіцыйна носіць яго імя, будзе заўсёды помніць мерныя крокі Анатоля Мікалаевіча, яго чароўную ўсмешку і адкрытасць душы...