
Прэзентацыя літаратурнага альманаха "Дзвіна"
- Подробности
- Создано 06.10.2009 22:00
7 кастрычніка ў аддзеле беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі адбылася прэзентацыя чарговага выпуску альманаха “Дзвіна” Віцебскага абласнога аддзялення ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Падчас імпрэзы пісьменнікі Віцебшчыны, аўтары альманаха, прадстаўлялі як вершаваныя, так і празаічныя радкі сваіх твораў. Вялася размова аб своечасовасці выдання, неабходнасці і важнасці выхаду падобных альманахаў. Прыемна тое, што дзеля таго, каб сустрэцца з чытачамі, пісьменнікі і паэты прыехалі з розных куткоў Віцебшчыны.
Напрыканцы мерапрыемства аўтары падаравалі жадаючым зборнікі з асабістымі аўтографамі.




































