
“Адсюль выток, адсюль натхненне...”
- Подробности
- Создано 07.06.2009 22:00
2009 год багаты на юбілейныя і памятныя даты: 80 год з дня нараджэння Е.Лось, 85 год з дня нараджэння В.Быкава, 110 год з дня нараджэння М.Ц. Лынькова, 200 год з дня нараджэння М.В. Гогаля, 210 год з дня нараджэння А.С. Пушкіна, гэта Год роднай зямлі, сёлета адзначаецца 65 гадавіна вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў...
Да знамянальных літаратурных дат Віцебскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” праводзіла абласны літаратурны конкурс, пераможцы якога былі ўшанаваны 5 чэрвеня на ўрачыстым мерапрыемстве ў абласной бібліятэцы. Старшыня аддзялення Т.І. Краснова-Гусачэнка ўручыла пераможцам конкурсу Ганаровыя Граматы і падарункі. Са сваімі пажаданнямі юным літаратарам выступілі віцебскія паэты А. Крыклівец, Б. Беліжэнка, Д. Сімановіч. Цудоўным падарункам для ўсіх стала выступленне вучняў гімназіі №3 імя А.С. Пушкіна, якія паказалі ўрывак тэатралізаванай пастаноўкі “Пушкінскі баль”.
Да мерапрыемства аддзелам беларускай літаратуры была наладжана выстава “Адсюль выток, адсюль натхненне...”, прысвечаная Году роднай зямлі і знамянальным літаратурным датам. Выток і натхненне ад роднае зямлі, ад неўміручых пушкінскіх вершаў, ад кранаючых душу радкоў з твораў беларускіх пісьменнікаў...




































