
Да Дня Чарнобыльскай трагедыі
- Подробности
- Создано 25.04.2008 22:00

Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў аддзеле беларускай літаратуры разгорнута выстава “ЗАБІТАЯ ЗЯМЛЯ”, на якой прадстаўлены творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў на тэму Чарнобыля.
…Маўчыць, нібы камень,
зямля,
Палын невядомасцю свеціць…
Што будзе,
што будзе пасля? –
Не скажа ніхто ў гэтым свеце.
Ёсць праўда адна – праўдай жыць,
Няхай
і суровай,
і горкай…
У небе
над намі
стаіць,
Як зніч,
палыновая зорка.
Сяргей Законнікаў

































