
Да юбілею Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча
- Подробности
- Создано 19.03.2008 11:13

Да юбілею пачынальніка новай беларускай літаратуры, заснавальніка прафесійнага тэатра і драматургіі, нястомнага асветніка Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча, супрацоўнікі аддзела беларускай літаратуры Фенчанка Наталля Віктараўна і Шаўчэнка Іна Натанаўна правялі бібліяграфічны ўрок-агляд жыцця і творчасці Беларускага Дудара.

20 сакавіка 2008 года вучням 9-х класаў СШ № 40 г. Віцебска было прапанавана акунуцца ў вір падзей 19 стагоддзя, пазнаёміцца з радаводным дрэвам пісьменніка, яго асветніцкімі і грамадска-палітычнымі поглядамі. Школьнікі мелі магчымасць убачыць і пагартаць выданні як саміх твораў Дуніна-Марцінкевіча, так і літаратуры, прысвечанай розным аспектам дзейнасці рупліўцы беларускага Адраджэння. Бібліятэкары акцэнтавалі ўвагу дзяцей на тым, што творы Вінцэнта Іванавіча актуальныя і сёння: пастаноўкі паводле яго п’ес не сыходзяць з падмосткаў сучасных тэатраў Беларусі. Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі бібліятэкі, настаўнікі і вучні дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве.

































