
Геральдычны вянок Віцебшчыны
- Подробности
- Создано 20.12.2010 06:21
У аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі “Геральдычны вянок Віцебшчыны”.
Аўтарамі прэзентацыі з’яўляюцца дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Адамушка, галоўны спецыяліст Аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Марына Елінская, намеснік начальніка – начальнік аддзела па архівах і справаводству Віцебскага аблвыканкама Сяргей Рублеўскі.
Цікавасць да гістарычнай спадчыны, традыцый, якія шанавалі нашы продкі, на сучасным этапе значна ажыўляецца. Прыпадае і вяртанне ў грамадскі ўжытак геральдычных сімвалаў гарадоў і пасёлкаў Віцебшчыны.
У выданні, якое ажыццёўлена пры фінансавай падтрымцы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і выдадзена накладам у 1000 асобнікаў, расказваецца аб гістарычным паходжанні, а таксама аб узнаўленні і дзяржаўным зацвярджэнні ў нашы дні гербаў і флагаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці (1994–2009 гг.).
На прэзентацыю кнігі былі запрошаны краязнаўцы, супрацоўнікі архіваў, музеяў, бібліятэчныя работнікі, а таксама ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Загадчык аддзела па архівах і справаводству Віцебскага аблвыканкама Сяргей Рублеўскі расказаў аб падрыхтоўцы першага рэгіянальнага гербоўніка да выдання, а таксама аб сучасным стане геральдыкі і рабоце, якая вядзецца ў вобласці па зацвярджэнні геральдычных сімвалаў.
Павіншаваць аднаго з аўтараў кнігі прыйшлі віцебскія паэты Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, краязнаўца Мікалай Півавар, калегі па працы.


































