
Выстава “ПРЫТУЛАК ПАМЯЦІ – ЛЯЎКІ”
- Подробности
- Создано 20.10.2008 09:20
У гэтым годзе споўнілася 30 год з часу стварэння купалаўскага мемарыяльнага комплексу "Ляўкі". На Аршаншчыне, у маляўнічай мясцовасці на высокім беразе Дняпра, была пабудавана дача Янкі Купалы. Паэт жыў і працаваў тут у 1935–1941 гг. Штогод ранняй вясной ён прыязджаў сюды і заставаўся да глыбокай восені.
З нагоды гэтага юбілею ў аддзеле беларускай літаратуры наладжана выстава "ПРЫТУЛАК ПАМЯЦІ – ЛЯЎКІ".
ЛЯЎКІ
...Вярталіся дні маладосці,
Як ранішні ветрык з ракі.
Ішлі да Купалы у госці
Разам з Дняпром Ляўкі.
Спеўнаю птушкай слова
Само заляцела ў радкі.
І верш падпісалі новы
Разам з паэтам Ляўкі.
Адно толькі спеўнае лета,
А слава ўзышла на вякі.
...Пад вечнаю славай паэта
Ёсць подпіс кароткі – "Ляўкі"!
Казімір Камейша

































