
Часоў жывая плынь
- Подробности
- Создано 26.11.2010 11:26
26 лістапада 2010 года споўнілася 80 гадоў славутаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу – чалавеку, які унёс значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры.
Ён самааддана любіў Радзіму, беларускі народ і ўсхваляў іх у сваіх творах. Па ўсёй краіне прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Не застаўся ўбаку і аддзел беларускай літаратуры абласной бібліятэкі. Яго супрацоўнікі Н. Ціпанава, І. Шаўчэнка і В. Собалева правялі ў СШ № 25 г. Віцебска агляд-прэзентацыю “Часоў жывая плынь: да 80-годдзя У. Караткевіча” для вучняў старэйшых класаў. Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены цікавыя факты з жыцця пісьменніка і зроблены агляд яго творчасці.


































