
Выстава «О Радзіма, мой светач цудоўны…»
- Подробности
- Создано 02.05.2007 13:25
"Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы – хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.
І таму мне здаецца, што ў гэтыя – і не толькі ў гэтыя – дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць "зямлёю пад белымі крыламі"...
Уладзімір Караткевіч
У 2007 годзе спаўняецца 30 год з часу выдання нарыса Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі". З гэтай нагоды аддзелам беларускай літаратуры наладжана выстава "О Радзіма, мой светач цудоўны..."
Прапагандай айчыннай гісторыі, культуры, роднай мовы, сапраўднай энцыклапедыяй звестак пра побыт, традыцыі і жыццё беларусаў можа служыць гэты нарыс. Галоўныя тэмы нарыса – гэта захаванне культурнай спадчыны і экалагічнай раўнавагі ў грамадстве. Як адну з асноўных праблем сучаснасці Караткевіч вылучае знікненне унікальнай беларускай культуры. Аўтар разважае аб тым , што змены ў любым грамадстве непазбежныя, аднак прагрэс павінен ажыццяўляцца на аснове традыцый , з іх улікам і асэнсаваннем неабходнасці захоўваць нацыянальную спадчыну.

































