
Выстава «Роднай зямлі калыханкі»
- Подробности
- Создано 31.05.2007 10:55
2007 год аб'яўлены на Беларусі Годам дзіцяці. "Роднай зямлі калыханкі" – так называецца выстава, разгорнутая ў аддзеле беларускай літаратуры.
З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку ў дзяцінстве нас прываблівае мілагучная калыханка, якую спявае маці або бабуля, захапляемся цікавай дзівоснай казкай бацькі або дзядулі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству народных твораў. Пазней нас заварожвае гучанне роднага слова ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў...

































