
Асветнікі зямлі Беларускай
- Подробности
- Создано 07.09.2010 05:35
Свята беларускага пісьменства і друку бярэ свой пачатак з 1994 года, калі ў г. Полацку ладзілі мерапрыемсты па ўшанаванні памяці славутых беларускіх асветнікаў Е. Полацкай, С. Полацкага, К. Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага і іншых дзеячаў, якія заклалі падмурак для развіцця айчыннай асветы, культуры, кнігадрукавання.
5 верасня 2010 года нацыянальнае свята кнігі, слова, асветніцтва прыйшло на Палессе, у горад Хойнікі. У наступным, 2011 годзе эстафету ўрачыстасцяў прыме г. Ганцавічы. У многіх установах культуры Беларусі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі таксама не засталіся ўбаку ад гэтай падзеі. Так, 6 верасня бібліятэкары аддзела беларускай літаратуры Фенчанка Наталля Віктараўна і Кардзецкая Ірына Уладзіміраўна падрыхтавалі і правялі для вучняў 10 і 11 класаў СШ № 45 г. Віцебска бібліятэчны ўрок з элементамі бібліяграфічнага агляду “Асветнікі зямлі Беларускай”.
Увазе школьнікаў былі прадстаўлены выданні з фонда аддзела, якія адлюстроўваюць біяграфію і творчы шлях выдатных дзеячаў беларускай культуры, многія з якіх у 2010 годзе з’яўляюцца юбілярамі: 880 год спаўняецца К. Тураўскаму, 790 гадоў – С. Полацкаму, 540 год з дня нараджэння адзначаецца М. Гусоўскаму і 520 год – Ф. Скарыну. Акрамя таго, для старшакласнікаў быў зроблены экскурс у самыя цікавыя факты і падзеі з жыцця манаха-асветніка К. Тураўскага і першадрукара, гуманіста, вучонага-філосафа Ф. Скарыны.


































