Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Віцебскі раён, г. Віцебск

Установа культуры заснавана ў 1947 г. у г. Віцебск як раённая бібліятэка. У 1978 г. у выніку цэнтралізацыі сеткі масавых бібліятэк Віцебскага раёна яна стала цэнтральнай для ўсіх бібліятэк-філіялаў сістэмы. Кніжны фонд ЦРБ складае 336112 тыс. экзэмпляраў.

З 2003 г. у бібліятэцы працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, які мае электронную прававую базу даных «Эталон».

Асноўнымі накірункамі дзейнасці Віцебскай цэнтральнай раённай бібліятэкі з'яўляецца адраджэнне нацыянальных традыцый, развіццё краязнаўства, фарміраванне патрыятызму, маралі, прававой культуры, экалагічных ведаў. Яна штогод праводзіць конкурсы дзіцячага летняга чытання, тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі.

Бібліятэка выдала падрыхтаваныя бібліятэкамі-філіяламі ЦБС бібліяграфічны паказальнік «Знакамітыя ўраджэнцы Віцебскага раёна», зборнікі вершаў «Дзякуй лёсу» Н. Ларковай і «Я спрабую ўзляцець» В. Палунчанка, турысцкія буклеты «Сцяжынкамі Мазалаўскіх святынь», «І края ў свеце няма даражэй», «А ў Заполлі свой Кулібін», «Аграгарадок Вароны», «Зямляк і пісьменнік Міхась Лынькоў» і іншыя. Установа культуры выпускае таксама інфармацыйна-краязнаўчыя выданні. Пры бібліятэцы дзейнічаюць экалагічны клуб «Дзьмухавец» і клуб ветэранаў бібліятэчнай справы «Ветэран».

Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. Віцебск, вул. 2-я Ціраспальская, д. 25.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Высоцкая, В. Мабільная чытальня / В. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 6 студз. – С. 2.

2. Высоцкая, О. Книжное турне / О. Высоцкая // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 20 снеж. – С. 4.

3. Диканова, Т. Книжные маршруты / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 16 лют. – С. 4.

4. Русланава, Н. Райбібліятэка: паўвекавы шлях / Н. Русланава // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2002. – 30 ліп. – С. 2.

5. Чаплева, Е. Маршрутами библиобуса / Е. Чаплева // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 20 снеж. – С. 4.