Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа мастацтваў, ДУА. Талачынскі раён, г. Талачын

 

Сучасная назва ДУА «Талачынская дзіцячая школа мастацтваў»
Былая назва Дзіцячая музычная школа
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1963
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын

 

У 1963 годзе пачала працаваць дзіцячая музычная школа па вуліцы Энгельса і знаходзілася там да 1974 года. Першым дырэктарам стала Яўгенія Іванаўна Главацкая. Навучанне праводзілася па двух накірунках – баян і фартэпіяна. Заняткі наведвалі 43 вучні.

У 1969 годзе адкрылі курсы школьных баяністаў, у 1972 г. – класы акардэона і скрыпкі, у наступныя гады – класы домбры, балалайкі, цымбал і флейты, трубы, гітары.

У 1993 годзе музычная школа была перайменавана ў Талачынскую дзіцячую школу мастацтваў. У гэтым жа годзе дырэктарам школы стала Людміла Іванаўна Ерашова, якая ўзначальвала педкалектыў на працягу трынаццаці гадоў.

З'явіліся новыя аддзяленні – харэаграфічнае і мастацкае.

Новым дырэктарам стаў Валерый Фёдаравіч Зайцаў, потым Вера Міхайлаўна Варашэнь.

У 2007 годзе пры Славенскай школе дзейнічала мастацкае аддзяленне на 16 месцаў, а ў аг. Друцк – музычнае аддзяленне для вясковых дзяцей.

Пры школе таксама дзейнічаў народны вакальны жаночы ансамбль выкладчыкаў.

Вучні разам з настаўнікамі прымаюць актыўны ўдзел у гарадскіх канцэртах. На рахунку школы мноства перамог, прызавых месцаў на абласных аглядах-конкрурсах, фестывалях.

Сярод выпускнікоў: балерына Вераніка Аўчыннікава, кіраўнік прафесійнага танцавальнага калектыву «На ростанях» у Віцебску Сяргей Ракоўскі, дамбрыстка Наталля Шытнікава.

У 2015 годзе на будынку Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў з'явілася мемарыяльная дошка А. М. Усаву. Калісьці ў гэтым будынку размяшчаўся райкам КПСС, дзе легендарны танкіст быў другім сакратаром.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Піянерская, д. 2.

 

Сучасны будынак ДУА «Талачынская дзіцячая школа мастацтваў». Фотаздымак з сайта https://vk.comКампазіцыя каля Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта https://vk.comСучасны будынак ДУА «Талачынская дзіцячая школа мастацтваў». Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.byМемарыяльная дошка А. М. Усаву на будынку Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў. Фотаздымак з сайта https://www.sb.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бiрукоў, В. Здабываецца працай i талентам / В. Бiрукоў // Сцяг Iльiча (Талачын). – 1998. – 19 снеж. – С. 2.

2. Бірукоў, В. З любоўю да справы сваёй / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. – 2004. – 5 чэрв. – С. 1.

3. Зайцев, В. Ф. Какой быть школе / В. Ф. Зайцев ; беседовал М. Королев // Наша Талачыншчына. – 2008. – 30 студз. – С. 2.

4. Середа, Е. Музыка ее души / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2019. – 13 крас. – С. 7.

5. Середа, Е. Толочинской детской школе искусств – 50 / Е. Середа // Наша Талачыншчына. – 2013. – 12 кастр. – С. 2.