Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Акцябрскі, заказнік. Віцебскі раён

 

Заказнік «Акцябрскі» быў створаны рашэннем Віцебскага райвыканкама ў 1987 г. на землях саўгаса «Сялюты», тэрмінам на 15 год. Мае плошчу 16,5 га. З'яўляецца месцам экалагічнага выхавання вучняў Акцябрскай СШ.

На тэрыторыі заказніка вырастаюць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі і тыя, што падлягаюць прафілактычнай ахове: шпажнік чарапіцавы, пралеска высокародная, першацвет веснавы, чараўнік двухлісты, званочак персікалісты. Тут жа сустракаюцца і рэдкія ў нашым краі птушкі – вялікі бугай і рэмез.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Акцябрскі» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 46.