Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дымаўшчына, заказнік. Віцебскі раён

 

Заказнік «Дымаўшчына», арніталагічны, мясцовага значэння ў Віцебскім раёне (3 км на захад ад Віцебска). Створаны ў 1979 для аховы ўнікальных згуртаванняў птушак на зарослых тарфяных кар'ерах на месцы вярховага балота. Плошча, пасля ўзбуйнення ў 1982 г., дасягае 160 га.

На тэрыторыі заказніка гняздуецца 68 відаў птушак, што складае 30,1 % відаў, што гняздуюцца ў Беларусі. У іх ліку прамысловыя (вадаплаўныя, кулікі), ахоўныя і рэдкія, агульнай колькасцю каля 1,5 тыс. пар.

3 рэдкіх птушак, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі заказніка гняздуюцца малы бугай, пустальга звычайная, дзербнік, вялікі бугай, балотная сава, варакушка, салаўіны свярчок, рэмез звычайны. Тут жа вырастаюць 8 відаў раслін, рэкамендаваных да аховы Чырвонай кнігай нашай краіны. У заказніку вядуцца навуковыя назіранні.

Заказнік створаны на месцы тарфянога балота, якое было выпрацавана кар'ерным спосабам у 1930–1940-я гг. і цяпер аднаўляецца.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дымаўшчына // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985, – С. 55–56.

2. «Дымаўшчына» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 48.

3. Дымаўшчына // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 725.

4. Дымаўшчына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 242.