Запольскі, заказнік-журавіннік. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 10.08.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 08:58
Заказнік-журавіннік «Запольскі», рэспубліканскага значэння. Створаны ў 1979 на тэрыторыі Віцебскага раёна для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча 794 га. Размешчаны на вярховым балоце са значнымі мінеральнымі ўчасткамі.
У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з вялікім пашырэннем журавін, хвойнікі асаковыя, асакова-сфагнавыя, багуновыя і інш. На мінеральных участках пераважаюць яловыя, бярозавыя і асінавыя лясы чарнічнага і кіслічнага тыпаў.
На тэрыторыі заказніка гняздуюцца занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь рэдкія віды птушак: белая курапатка, варакушка, арол-маркут, дзербнік, шэры саракуш, шэры журавель, вялікі ўліт, балотная сава, арол-вужаед; жыве буры мядзведзь, расце лінея паўночная.
ЛІТАРАТУРА
1. Запольский // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 164–165.
2. «Запольскі» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 45.
3. Запольскі заказнік-журавіннік // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 59.
4. Запольскі заказнік-журавіннік // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 725.
5. Запольскі заказнік-журавіннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Бровкі, 1983. – Т. 2. – С. 335.