Мошна, заказнік-журавіннік. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 10.08.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 09:03
Заказнік-журавіннік «Мошна», рэспубліканскага значэння. Створаны ў 1979 г. на тэрыторыі Віцебскага раёна (Скрыдлеўскае лясніцтва) для аховы прыродных запасаў журавін. Плошча 399 га. Размешчаны на балоце Мошна.
У складзе расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з пашырэннем журавін, бярозава-асаковыя фітацэнозы, лясы (хвойнікі багуновыя і асаковыя, бярэзнікі асаковыя). На ўчастках з мінеральнымі глебамі яловыя (кісліцавыя, імшыстыя), асігавыя (кісліцавыя) і бярозавыя (чарнічныя) лясы.
На тэрыторыі заказніка адзначаны гнездаванні рэдкіх відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: белая курапатка, салаўіны свярчок, дзербнік, шэры саракапут.
ЛІТАРАТУРА
1. Мошна // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 79.
2. «Мошна» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 45.
3. Мошна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Бровкі, 1984. – Т. 3. – С. 405.
4. Мошно // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 238–239.