Чысцік, заказнік-журавіннік. Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 10.08.2017 08:40
- Адноўлена 11.12.2018 09:10
Заказнік-журавіннік «Чысцік», рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Віцебскага раёна. Створаны ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча 300 га (1985). Размешчаны на балотным масіве пераходнага тыпу Жукоўскае. У складзе расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін.
На тэрыторыі заказніка адзначаны гнездаванні рэдкіх відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: гогаль, шэры журавель, доўгахвостая кугакаўка, шэры саракапут, сокал-кабец, малы падворлік.
ЛІТАРАТУРА
1. Чистик // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. – Минск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 406–407.
2. Чысцік // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад. В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 106.
3. «Чысцік» // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 45.
4. Чысцік // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 725.
5. Чысцік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5. – С. 357.