Ансамбль народны народнай песні «Славяначка». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.11.2018 08:20
Народны ансамбль народнай песні «Славяначка» Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў па-свойму ўнікальны і самабытны.
Свой творчы шлях ансамбль пачаў у 1998 годзе. Тады гэта быў невялікі калектыў аматараў, усяго 8 чалавек. Паступова калектыў рос і развіваўся, з'яўляліся новыя ўдзельнікі. Рос і ўзровень майстэрства маладых артыстаў.
Сваім поспехам народны ансамбль абавязаны нязменнаму кіраўніку калектыву Таццяне Эдуардаўна Шук. На яе далікатных плячах ляжыць вялікая праца, звязаная з дзейнасцю калектыву. Яна займаецца не толькі падборам рэпертуару, навучаннем удзельнікаў калектыву, але і харэаграфічнай пастаноўкай нумароў. Па яе эскізах пашыты касцюмы для ўдзельнікаў ансамбля.
У скарбонцы калектыву не адна ўзнагарода. За высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць у 2005 годзе ансамблю народнай песні «Славяначка» Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў прысвоена званне «народны самадзейны калектыў».
Ансамбль прымаў удзел у Міжнародным свяце традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2014», дзе стаў лаўрэатам II ступені. Акрамя гэтага, штогод ансамбль прымае актыўны ўдзел у канцэртных праграмах, прысвечаных знамянальным і памятным датам.
На сённяшні дзень у складзе народнага ансамбля 16 чалавек. Большую частку рэпертуару складаюць ўсім вядомыя старадаўнія беларускія, рускія, украінскія песні ў арыгінале і сучаснай апрацоўцы. Акрамя гэтага сустракаюцца акапэльнага кампазіцыі, фальклорныя напрамкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Цыцарева, Ю. Время, прожитое с музыкой / Ю. Цыцарева // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 1 февр. – С. 22.
2. Когда поёт душа / подгот. М. Семашко // Аршанская газета. – 2017. – 18 лют. – С. 6.
ЛІТАРАТУРА
1. Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.
2. Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.
3. Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.
4. Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.
5. Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.
6. Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.
7. Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.