Студыя спеваў «Рэтра-шлягер». Аршанскі раён, г. Орша
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.11.2018 14:13
Калектыў быў створаны ў 2010 годзе на базе Гарадскога Палаца культуры «Орша». Заснавальнік калектыва – Уладзімір Паўлавіч Захарэнкаў.
Калектыў налічвае 12 чалавек. Рэпертуар калектыва налічвае больш за 80 песен у кожнага з удзельнікаў –і ў асноўным гэта шлягеры мінулых гадоў. Негледзячы на маленькі узрост – жыццё калектыва вельмі насычана.
Дзякуючы працавітасці, стараннасці і імкненню кіраўніка і удзельнікаў калектыву, калектыў эстрадных спеваў «Рэтра-шлягер» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выступленні калектыву – гэта ўпрыгожванне усіх масавых святочных гарадскіх мерапрыемстваў: вечары, прысвечаныя каляндарным святам ; мерапрыемстыа , прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь, прафесійным святам, а таксама массавым святочным гулянням, кірмашам і выставам. Вялізарным поспехам у гледачоў карыстаецца цыкл сольных канцэртаў кожнага удзельніка калектыву, які стартаваў у сакавіку 2011 года і дзейнічае па сеняшні дзень. Кожны канцэрт тэленавітых салістаў калектыву гэта сапраўднае свята песні, якое зараджае гледачоў аптымізмам і добрым настроем. На пряцягу 2012–2013 гадоў калектыў добра цешыць гледачоў цэлым шэрагам вечароў, прысвечанных песням з репертуару знакамітых выканаўцаў шансона.
Нароўні з сольнымі спевамі у калектыве створаны цікавыя дуэты і трыа. Многія з іх знаёмы жыхарам і даўно ужо замацаваліся у памяці ўдзячных гледачоў.
Калектыў эстрадных спеваў «Рэтра-Шлягер» цесна супрацоўнічае са студыяй эстраднага танцу «Шэп». Дзякуючы ім усе канцэртныя нумары атрымліваюцца цэласнымі, яскравымі і дынамічнымі.