Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народнай песні і музыкі «Крыніца». Дубровенскі раён, г. Дуброўна

Ансамбль народнай музыкі «Крыніца» створаны пры Дубровенскай музычнай школе ў сакавіку 1993 года, у той год, калі быў праведзены рэспубліканскі конкурс метадычнай і творчай працы сярод выкладчыкаў музычных школ.

У нястомнай і натхнёнай працы гэты калектыў за кароткі час дабіўся вялікіх поспехаў і пралажыў сабе шлях ад раённага да рэспубліканскага конкурсу, які адбыўся 9 снежня 1993 года ў г. Салігорск. За гэтыя выступленні ансамбль узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры і Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

За творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць пастановай Міністэрства культуры і друку ад 26 студзеня 1995 года ансамблю прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў».

У пачатку чэрвеня 1995 года ансамбль «Крыніца» прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах. Там ён атрымаў дыплом і каштоўныя падарункі. Дыпломам таксама ўзнагароджана інструментальнае трыо ансамбля ў складзе: гармонік – Шлег М. В., цымбалы – Стома А. А., скрыпка – Бабіч В. В.

З 2010 года калектыву прысуджана званне «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і музыкі «Крыніца» па праву лічыцца візітнай карткай Дубровенскага раёна. За перыяд работы рэпертуар калектыву папоўніўся аўтарскімі і народнымі творамі. Калектыў пабываў у многіх гарадах Беларусі і далёка за яе межамі, з'яўляўся неаднаразовым удзельнікам свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў гарадах: Масты, Полацк, Орша, Горкі, Гарадку. Калектыў двойчы прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у г. Краслава (Латвія), у г. Белгарад-Днястроўскі (Украіна), у г. Масква. З'яўляецца пастаянным ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» і Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», абласнога свята-конкурсу «Здраўнёўская Палітра», рэгіянальнага фестывалю народнага мастацтва «Дрыбінскія таржкі».

Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Міхаіл Віктаравіч Шлег.

 

Заслужаны аматарскі калектыў народнай песні і музыкі «Крыніца», г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.byЗаслужаны аматарскі калектыў народнай песні і музыкі «Крыніца», г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.byЗаслужаны аматарскі калектыў народнай песні і музыкі «Крыніца», г. Дуброўна. Фотаздымак з сайта http://www.dubrovno.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александрова, В. Наша «Крыніца» / В. Александрова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 29 чэрв. – С. 3.

2. Аляксандрава, В. Цудоўныя гасцінцы ад «Крыніцы» / В. Аляксандрава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2013. – 1 чэрв. – С. 3.

3. Волах, У. Звонкія струмені «Крыніцы» / У. Волах // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1996. – 21 чэрв. – С. 3.

4. Волах, У. Крыніца прыгажосці і пачуцця / У. Волах, М. Шлег // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 545.

5. Гарэлікава, А. Народны ансамбль «Крыніца» / А. Гарэлікава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 30 крас. – С. 4.

6. Дударава, Л. Паказалі цымбалы і паясы / Л. Дударава // Культура. – 2013. – 28 верас. – С. 10.

7. Дудараў, Л. Маршрут сяброўства і братэрства / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 6 снеж. – С. 1.

8. Дудараў, Л. Цымбалы да юбілею / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2003. – 23 ліп. – С. 4.

9. Жыццё і песня // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 30 мая. – С. 3.

10. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і музыкі «Крыніца» дзяржаўнай установы культуры «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Дубровенскага раёна» // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 38–39.

11. Церашкова, В. Падарункі музыкі / В. Церашкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 5 студз. – С. 2.

12. Шлег, М. Не мяле «Крыніца», спявае, бруіцца.../ М. Шлег // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 23 чэрв. – С. 3.

ЛІТАРАТУРА

1.            Сосницкая, Л. В театре играют только дети/ Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 28 мая. – С. 31.

2.            Сосницкая, Л. Театр – это мир чудес! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 6 июня. – С. 6.

3.            Сосницкая, Л. Поздравляем с премьерой! / Л. Сосницкая// Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 16 мая. – С. 2.

4.            Сосницкая, Л. Мы плохие или хорошие? / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2017. – 3 мая. – С. 2.

5.            Сосницкая, Л. Сказка о голубой звездочке / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 28 дек. – С. 21.

6.            Сосницкая, Л. Театральная премьера: «Белый ангел с чёрными крыльями» / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 3 апр. – С. 30.

7.                   Сосницкая, Л. «Скамейка М+К»– премьера состоялась! / Л. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 25 мая. – С. 22.