Ансамбль народны народнай песні «Калінаўскія маладзіцы». Дубровенскі раён, г. Дуброўна
- Подробности
- Створана 12.11.2018 12:23
- Адноўлена 13.12.2018 14:36
Народны ансамбль народнай песні «Калінаўскія маладзіцы» Калінаўскага сельскага Дома культуры створаны ў 1990 годзе.
Калектыў народнай песні «Калінаўскія маладзіцы» складаюць жанчыны рознага ўзросту і прафесій, якія закаханыя ў народную песню, і яна дапамагае ім у жыцці.
Трыццаць гадоў плённа займаюцца мастацкай самадзейнасцю Зоя Анатольеўна Прусава, Галіна Іванаўна Марчанка, Вольга УладзіміраўнаКалінаўка. У ансамблі таксама актыўна працуюць Міхаіл Віктаравіч Шлег і яго жонка Лідзія Аляксандраўна, Святлана Анатольеўна Рашчыкава і Антаніна Якаўлеўна Марозава, Наталля Максімаўна Мілюціна, Ала Якаўлеўна Капцерава, Антаніна Васільеўна Паўлава, Святлана Міхайлаўна Гарбачова.
У рэпертуары калектыву: лірычныя і жартоўныя песні розных рэгіёнаў Беларусі, старадаўнія песні і прыпеўкі Дубровеншчыны, аўтарскія песні мастацкага кіраўніка.
Ансамбль «Калінаўскія маладзіцы» прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Калінаўскага сельскага Дома культуры, раённых і абласных святах, з'яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».
Можна нават сказаць, што па выніках гэтага фестывалю «Калінаўскія маладзіцы» атрымалі афіцыйны статус «народнага». Кожны год гэты святочны фэст прыносіць удзельнікам калектыву шмат новых сяброў, знаёмстваў. Калектыў многаму вучыцца ў іншых аматараў песні, пераймае іх майстэрства манеры гучання і выканання іх песень, распрацоўвае свае. Кожны знаходзіцца ў творчым пошуку, заўсёды дзеліцца з калектывам сваімі ўражаннямі ад убачанага на фестывалі.
Кіраўніком ансамбля з'яўляецца Міхаіл Віктаравіч Шлег.
ЛІТАРАТУРА
1. Красоўская, А. З узнагародай! / А. Красоўская // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1997. – 29 лістап. – С. 3.
2. Кулакоў Ф. Глыток вады жывой / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2005. – 25 чэрв. – С. 1, 3.
3. Кулакоў, Ф. Творчай душы неспакой / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 27 чэрв. – С. 1–2.
4. Марозава, А. Мы разам і нам – добра / А. Марозава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 23 чэрв. – С. 3.
5. Церашкова, В. Падарункі музыкі / В. Церашкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 5 студз. – С. 2.