Дом культуры Віцебскі раённы, ДУК. Віцебскі раён, аг. Ноўка
- Подробности
- Створана 02.04.2019 12:23
- Адноўлена 02.04.2019 16:05
Сучасная назва | Віцебскі раённы Дом культуры |
Тып | дзяржаўная ўстанова культуры |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Ноўка |
Віцебскі раённы Дом культуры з'яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай установы культуры «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці». Гэта адна з вядучых культурных устаноў у Віцебскім раёне.
Дзейнасць установы накіравана на забеспячэнне культурных патрэб і інтарэсаў розных узроставых катэгорый насельніцтва аг. Ноўка, населеных пунктаў зоны абслугоўвання і жыхароў раёна, арганізацыю самадзейнай мастацкай творчасці і культурнага адпачынку насельніцтва, папулярызацыю народных традыцый. Ва ўстанове культуры створаны ўсе ўмовы для заняткаў творчых калектываў, а таксама для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў.
У раённым Доме культуры працуюць 20 клубных фарміраванняў рознай жанравай накіраванасці:
– узорная студыя мастацкай апрацоўкі скуры «Эксклюзіў»;
– дзіцячы аматарскі калектыў дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Акадэмія творчасці»;
– дзіцячы аматарскі калектыў дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Дзіцячы свет»;
– дзіцячы аматарскі тэатральны калектыў «Праменьчык»;
– дзіцячы аматарскі харэаграфічны калектыў «Краіна цудаў»;
– дзіцячы аматарскі вакальны калектыў «Ззянне»;
– дзіцячая вакальная студыя «Фабрыка зорачак»;
– дзіцячы аматарскі калектыў «Step by step»;
– народны вакальна-інструментальны ансамбль «Мара»;
– народны вакальна-інструментальны ансамбль «Альянс»;
– народны ансамбль народнай песні «Раніца»;
– народны вакальны ансамбль «Пчоланька»;
– народны тэатральны калектыў «Група Тэатр»;
– аматарскае аб'яднанне для дарослых «Дабрабыт»;
– аматарскае аб'яднанне для дарослых «Палісад»;
– аматарскае аб'яднанне для дарослых «Час пачынаць»;
– дарослы аматарскі калектыў дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Майстэрня талентаў»;
– дзіцячы аматарскі калектыў выяўленчага мастацтва «Акварэлькі»;
– дзіцячы аматарскі харэаграфічны калектыў «Тилимилитряндия».
5 калектываў удастоены ганаровага звання «народны» (ВІА «Альянс», ВІА «Мара», народны ансамбль народнай песні «Раніца», народны вакальны ансамбль «Пчоланька», народны калектыў «Група Тэатр»), 1 калектыў звання «ўзорны» (студыя мастацкай апрацоўкі скуры «Эксклюзіў», якой кіруе член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ігар Яўсціхаў). Творчая дзейнасць дадзеных калектываў добра вядомая не толькі жыхарам Віцебскага раёна, але і ў суседніх раёнах вобласці. Ансамблі з'яўляюцца жаданымі гасцямі ў г. Веліж, куды запрашаюцца для ўдзелу ў міжрэгіянальным фестывалі творчых калектываў і выканаўцаў «Веліжская хваля» і на святкаванне Дня горада Веліжа. Высокі прафесійны ўзровень творчых калектываў і спецыялістаў раённага Дома культуры пацвярджаецца ўзнагародамі, атрыманымі за ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах.
У аг. Ноўка ажыццяўляецца работа міні-праекта «Дабрабыт» для пажылых людзей, мэтай дзейнасці якога з'яўляецца арганізацыя вольнага часу дадзенай катэгорыі насельніцтва, перадача вопыту і майстэрства падрастаючаму пакаленню, аказанне дапамогі пажылым людзям і інвалідам аграгарадка.
Работу па культурным абслугоўванні насельніцтва раёна Віцебскі РДК ажыццяўляе ў супрацоўніцтве з раённым аддзелам адукацыі і школамі Віцебскага раёна, тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага райвыканкама, кіраўніцтвам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Творчыя калектывы раённага Дома культуры не спыняюцца на дасягнутых выніках, пастаянна знаходзяцца ў пошуку і рэалізацыі новых форм работы і заўсёды гасцінна сустракаюць сваіх гледачоў і гасцей.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Ноўка, вул. Цэнтральная, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Степаненко, О. «Введу молодых в светлицу...» / О. Степаненко // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2008. – 9 лют.– С. 4.
2. Струнчанка, А. Служэнне культуры / А. Струнчанка // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2017. – 4 крас. – С. 3.
3. Тонина, Н. Здесь наш общий дом / Н. Тонина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 22 ліп. – С. 1.