Аркестр народны народных інструментаў. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы
- Подробности
- Створана 25.04.2019 12:23
- Адноўлена 25.04.2019 10:43
Бешанковіцкі народны аркестр народных інструментаў створаны ў 1980 годзе ў г. п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры. У складзе аркестра 37 чалавек. Асноўныя мэты дзейнасці калектыву – развіццё мастацкай культуры і эстэтычнага густу ўдзельнікаў аркестра, павышэнне іх выканальніцкага майстэрства, прапаганда беларускай культуры, папулярызацыя народных інструментаў і народнай музыкі, твораў беларускіх кампазітараў.
У рэпертуары аркестра творы і песні беларускіх і замежных кампазітараў («Бярозка» І. Лучанка, «Каліна-ягада» Л. Захлеўнага, «Лірычная мелодыя», «Лявоніха» Я. Глебава, «Антракт да 4 дзеяння оперы «Кармэн» Ж. Бізэ, «Жаданне», «Чары» Ф. Шапэна і інш.).
За высокае выканальніцкае майстэрства, творчае развіццё нацыянальных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць у 1986 годзе калектыву было прысвоена званне «народны».
Калектыў – дыпламант і ўдзельнік усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (2004).
ЛІТАРАТУРА
1. Бешанковіцкі народны аркестр народных інструментаў // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 673.
2. Дубро, Ю. У оркестра юбилей / Ю. Дубро // Зара (Бешанковічы). – 2010. – 20 ліп. – С. 2.
3. Людына, А. Аркестр пацвердзіў званне «народны» / А. Людына // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 16 крас. – С. 4.