Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны жартоўнай песні «Грымзолі». Лепельскі раён, г. Лепель

 Створаны ў 1990 годзе ў г. Лепель пры раённым Доме культуры (зараз Лепельскі гарадскі Дом культуры).

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік – Л. Ф. Шыпуля.

У 1993 годзе калектыў атрымаў званне – «народны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – развіццё вакальна-харавога мастацтва, папулярызацыя беларускай народнай песні і фальклора.

У складзе ансамбля каля 15 чалавек ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Салісты ансамбля – Людміла Шыпуля, Аляксандр Міхно.

У рэпертуары беларускія народныя песні «Ой, там на ганку», «Полька беларуская», «Свойская», «Прывітальная», «Месяц дагарае», «Чубаценькі верабей», «Як пойдзем мы», «Ці я ў мужа не жана» і іншыя.

Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам абласнога фестывалю «Грай, гармонь» (1993), удзельнікам канцэртнай праграмы «Славянскі базар-93».

Калектыў – удзельнік фестываляў рэспубліканскага фальклорнага мастацтва (п. Акцябрскі, 2010), традыцыйнай кухні (пансіянат «Ладэ», Лепельскі раён, 2013), абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ансамбль жартоўнай песні «Грымзолі» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 592.

2. Барадзейка, Л. Светлая зорка «Грымзоляў» / Л. Барадзейка // Лепельскi край. – 2000. – 22 снеж. – С. 2.

3. Лепельскі народны ансамбль жартоўнай песні «Грымзолі» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 59.

4. Мілыя сэрцу песні // Лепельскі край. – 2010. – 6 крас. – С. 4.

5. Сільвановіч, С. «Грымзолі» / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2009. – 27 сак. – С. 4.

6. Сільвановіч, С. Фестывальныя мелодыі / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2003. – 19 жн. – С. 3.

7. Телятко, Е. «Гримзоли» – значит непоседы / Е. Телятко // Вiцебскі рабочы. – 2000. – 23 снеж. – С. 1.