Клуб народны «Ветэран». Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 14.05.2019 12:23
- Адноўлена 14.05.2019 09:53
Народны клуб «Ветэран» створаны ў 1988 годзе ў г. Лепель пры раённым Доме культуры на базе хору ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл.
Арганізатары клуба – Г. М. Лабачова, В. I. Карабан, Н. Б. Сапсай, старшыня – Г. П. Сяргеева, якая з'яўляецца таксама і салісткай хору.
Галоўная задача клуба – прапаганда нацыянальнай культуры, ваенна-патрыятычнае і маральна-эстэтычнае выхаванне насельніцтва, асабліва моладзі. Удзельнікі клуба П. Г. Хадун і А. М. Палонскі на рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці таварыства інвалідаў былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Асноўныя формы работы клуба – хор, мужчынскія і жаночыя вакальныя групы, салісты і музыканты.
«Ветэран» вядзе актыўную культурную і асветніцкую дзейнасць, удзельнічае ў раённых і абласных фестывалях.
У 1992 годзе прысвоена званне – «народны аматарскі калектыў».
Мастацкія кіраўнікі: Л. Фёдарава (з 1988 года), Н. А. Мацюш (2006 года), Ю. Г. Кунчэўская (з 2011).
У рэпертуары канцэртныя праграмы «Ад усёй душы!», «Гадамі багатыя – душой маладыя», «Слава табе, пераможца-салдат!», «Нашы песні – Вялікай Перамозе!», «Святочны настрой», «Салют», «Нашы песні – роднаму гораду!» і іншыя.
Калектыў клуба (каля 30 чалавек ва ўзросце ад 60 да 92 гадоў) прымае ўдзел у абласным свяце творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», які праходзіць у г. Дуброўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, Г. Дзякуй табе, клуб «Ветэран» / Г. Аляксеева // Лепельскі край. – 2001. – 25 крас. – С. 1.
2. Барадзейка, Л. Клуб «Ветэран» дзесяць гадоў у страi / Л. Барадзейка // Лепельскі край. –1998. – 17 лiстап. – С. 2.
3. Барадзейка, Л. Клуб, дзе заўсёды вiруе маладосць / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 2000. – 5 снеж. – С. 1.
4. Барадзейка, Л. Пяць гадоў з палымянай песняй / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1993. – 30 лістап. – С. 2.
5. Барадзейка, Л. Сапраўды народны клуб «Ветэран» / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1998. – 10 лiп. – С. 2.
6. Клуб «Ветэран» // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 593.
7. Лепельскі народны клуб «Ветэран» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 59–60.
8. Ляшчына, В. Калі спявае душа / В. Ляшчына // Лепельскі край. – 2018. – 26 кастр. – С. 3.
9. Песня застаецца з чалавекам // Лепельскі край. – 1998. – 4 снеж. – С. 1.
10. Сільвановіч, С. Не старэюць душой ветэраны / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2008. – 28 лістап. – С. 7.