Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны майстроў і самадзейных мастакоў «Скарбонка». Лепельскі раён, г. Лепель

Клуб народны майстроў і самадзейных мастакоў «Скарбонка» створаны ў 1989 годзе ў г. Лепель пры раённым Доме культуры.

У 1991 годзе клубу прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» за работу па эстэтычным выхаванні насельніцтва, адраджэнні традыцыйных нацыянальных рамёстваў.

З 1992 года працуе пры раённым Доме рамёстваў.

Мастацкія кіраўнікі: В. Е. Жукава (з 1989 года), Т. С. Чэрнікава (з 1992), В. А. Пасмурэц (з 1995), Е. Ю. Чалмакова (з 2000), В. Ю. Пузырэўская (з 2001), Т. К. Харкевіч (з 2006), І. Ф. Гаўрыленка (з 2007).

У 2013 годзе клубу народных майстроў і мастакоў «Скарбонка» прысвоена ганаровае званне – «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У складзе клуба 4 групы ўдзельнікаў, якія займаюцца па розных напрамках народнай творчасці: мастацкая апрацоўка дрэва; пляценне з прыродных матэрыялаў; ткацтва, вязанне, выраб лялькі; вышыўка, габелен, выцінанка, роспіс, шыццё з абрэзкаў.

Агульная колькасць удзельнікаў – 70 чалавек ва ўзросце ад 20 да 82 гадоў.

Клуб з'яўляецца носьбітам этнічных традыцый беларусаў, іх пераемнікам і прадаўжальнікам.

Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладнога і традыцыйнага мастацтва.

У клубе праводзіцца навучанне па 12 накірунках традыцыйнага беларускага рамяства:

– кераміка;

– роспіс па шкале;

– ткацтва паясоў;

– беларуская лялька;

– ткацтва на кроснах;

– ганчарства;

–саломапляценне;

– вышыўка;

– вязанне на прутках;

– выраб нацыянальных галаўных убораў;

– стварэнне нацыянальнага беларускага касцюма;

– выцінанка.

Калектыў мае статус абласнога базавага па аказанні метадычна-кансультацыйнай дапамогі па традыцыйных рамёствах і народным выяўленчым мастацтве. У сярэднім за год праводзіцца каля 70 экскурсій, 60 майстар-класаў па розных відах рамёстваў, праходзяць лекцыі і лекцыі-кансультацыі.

Удзельнікі клуба актыўна вядуць пошукава-збіральніцкую і краязнаўчую работу. Майстры (кожны па свайму кірунку дзейнасці) займаюцца вывучэннем і зборам матэрыялаў па традыцыйнай матэрыяльнай культуры Лепельшчыны, якая выкарыстоўваецца для стварэння творчых работ, а таксама метадычных распрацовак па розных відах традыцыйнага рамяства беларусаў.

Калектыў прымаў ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (Клімавічы), рэспубліканскім фестывалі рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск), фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), свяце «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя), фестывалі-кірмашы «Дажынкі», конкурсах сямейнай творчасці «Сям'я Прыдзвіння» (Орша) і народных рамёстваў, якія праходзілі ў Эстоніі, Германіі, Венгрыі, Польшы, Літве. Таксама ўдзельнічаюць у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадзейка, А. І. Лепельскі народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Скарбонка» / А. І. Барадзейка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 60.

2. Барадзейка, Л. Быць ганчарам на Лепельшчыне! / Л. Барадзейка // Лепельскі край. – 1996. – 15 кастр. – С. 3.

3. Гавриленко, И. Ф. Лепельский народный клуб народных мастеров и самодеятельных художников «Скарбонка» / И. Ф. Гавриленко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 44–45.

4. Жукава, В. Е. Клуб «Скарбонка» / В. Е. Жукава // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 593–594.

5. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны клуб народных майстроў і мастакоў «Скарбонка» дзяржаўнай установы культуры «Лепельскі Цэнтр рамёстваў» // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад.: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 46–47.

6. Мальчэўская, А. Пераехалі! / А. Мальчэўская // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 11 верас. – С. 11.

7. Марціновіч, А. Скарбонка традыцый / А. Марціновіч // Лепельскі край. – 2018. – 7 жн. – С. 8.

8. Место встречи изменить нельзя / подгот. Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 8 апр. – С. 15.

9. Саўко, С. «Скарбонка» талентаў / С. Саўко // Белорусская нива. – 2006. – 9 сент. – С. 10.

10. Цялятка, А. Тут жыве душа народа / А. Цялятка // Витебские вести. – 2017. – 19 сент. – С. 6.

11. Цялятка, А. Хай стагоддзі жыве ткацтва! / А. Цялятка // Витебские вести. – 2015. – 5 янв. – С. 4.