Калектыў узорны харэаграфічны «Зачаравашкі». Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 14.05.2019 12:23
- Адноўлена 14.05.2019 09:43
Харэаграфічны калектыў «Зачаравашкі» створаны ў 1995 годзе ў г. Лепель пры дзіцячай школе мастацтваў.
У 2000 прысвоена званне – «узорны аматарскі калектыў».
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік – Д. Р. Былінская.
У складзе калектыву каля 50 чалавек ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.
Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя танцавальнага мастацтва.
У рэпертуары беларускія і рускія народныя танцы: «Таўкачыкі», «Купальскія кветачкі», «Весялуха», «Выйду на вуліцу», «Зімачка», «Сюрпрыз», «Восеньскі сон», «Добры настрой».
Калектыў – дыпламант фестываляў: усебеларускага народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (Мінск, 2004), рэспубліканскі конкурс харэаграфіі дзіцячых школ мастацтваў (Віцебск, 2001), абласных аглядаў-конкурсаў харэаграфічных адзінак дзіцячых школ мастацтваў (Гарадок, 2002; Полацк, 2011), конкурсу народнага танца «Прыдзвінскія карункі» (Гарадок, 2012) і іншых.
ЛІТАРАТУРА
1. Лепельскі ўзорны харэаграфічны калектыў «Зачаравашкі» / Д. Р. Былінская // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 64.
2. Прыпутнева, А. Зачараваныя «Зачаравашкамі» / А. Прыпутнева // Культура. – 2009. – 17–23 студз. – С. 12.