Калектыў фальклорна-кулінарны «Стайскія прысмакі». Лепельскі раён, аг. Стаі
- Подробности
- Створана 14.05.2019 12:23
- Адноўлена 14.05.2019 09:47
Кулінарны калектыў «Стайскія прысмакі» быў створаны ў 1998 годзе пры Стайскім сельскім Доме культуры.
Першым кіраўніком была бібліятэкар Алена Пацэла, затым – загадчыца Стайскага сельскага Дома культуры Ларыса Парфяновіч.
Сёння «Стайскія прысмакі» – калектыў майстроў беларускай кухні і гульні.
Узначальвае яго Марына Колас.
Удзельнікі клуба арганізоўваюць фальклорныя экспедыцыі, шукаюць экзатычныя кулінарныя рэцэпты.
Клёцкі – страва, якая з'яўляецца вяршыняй майстэрства стайскіх кулінараў. Нездарма ж на эмблеме клуба намаляваны чыгунок з клёцкамі. Гэта сімвалічна, бо клёцкі лічацца кулінарным вынаходніцтвам выключна жыхароў Лепельшчыны.
Ля вытокаў папулярызацыі стайскай кухні і мясцовага фальклору стаялі Галіна Тухта, Вольга Быкава і Марыя Калітуха.
У 2013 годзе калектыў стаў лаўрэатам і атрымаў дыплом пераможцы на абласной кулінарна-гульнёвай праграме, якая праводзілася сярод гуртоў падобнага профілю.
ЛІТАРАТУРА
1. Міхно, У. Клёцкі, поліўка і бліны... / У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 7 чэрв. – С. 4.
2. Умпирович, Д. За уши не оттянешь / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2015. – 7 мая. – С. VIII.