Ансамбль народны беларускай песні і музыкі «Полацкія россыпы». Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 27.06.2019 12:23
- Адноўлена 27.06.2019 14:43
Народны музычны ансамбль беларускай песні і музыкі «Полацкія россыпы» быў створаны ў 2003 годзе пры Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур. Ужо ў 2005 годзе ансамбль атрымаў званне народнага, якое шматразова падцвярджаў.
Стваральнікам і ідэйным натхняльнікам, кіраўніком ансамбля на працягу 10 гадоў была Ядвіга Юльянаўна Аўласенка.
У рэпертуары ансамбля больш за 100 песень, розных па сваім змесце і характары. «Полацкія россыпы» прапагандуюць народную песню, прыцягваючы ўвагу гледача не толькі сваім майстэрствам, але і сцэнічным вобразам – яркімі самаробнымі касцюмамі.
Ансамбль прымае ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх конкурсах і фестывалях.
Кіраўнік ансамбля – Котава Нона Якаўлеўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Каленік, А. Россып талентаў народных / А. Каленік // Полацкi веснік. – 2005. – 30 жн. – С. 7.
2. Филимонова, Т. По зову души / Т. Филимонова // Полацкі веснік. – 2017. – 24 лістап. – С. 7.
3. Чимирикина, Н. Е. Пой, пока поётся... / Н. Е. Чимирикина // Полацкі веснік. – 2018. – 20 крас. – С. 8.