Ансамбль народны беларускай песні «Невіда». Полацкі раён, в. Фарынава
- Подробности
- Створана 27.06.2019 12:23
- Адноўлена 27.06.2019 14:47
Народны ансамбль беларускай песні «Невіда» быў створаны ў 1994 годзе пры Фарынаўскім цэнтры культуры і вольнага часу Полацкага раёна. Заснавальнікам ансамбля з'яўляецца Таццяна Іванько.
У 2013 годзе «Невіду» ўзначаліла Ганна Уладзіміраўна Краўчанка.
Усяго ў ансамблі 9 выканаўцаў, аранжыроўшчык і харэограф. Калектыў выконвае як народныя кампазіцыі, так і сучасныя хіты.
Народны ансамбль беларускай песні «Невіда» на Полаччыне любімы і шырока вядомы. Багаты рэпертуар, чыстыя і зладжаныя галасы, яркія сцэнічныя касцюмы.
Кіраўнік тэатра – Краўчанка Ганна Уладзіміраўна.
ЛІТАРАТУРА
1. Каленик, Е. Анна Кравченко: «Кто, если не я?» / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 12 студз. – С. 5.