Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны народнай музыкі «Таўкачыкі». Полацкі раён, г. Полацк

Узорны ансамбль народнай музыкі «Таўкачыкі» быў створаны ў 1989 годзе пры Полацкай дзіцячай школе мастацтваў. 3 1995 года ансамбль мае званне ўзорнага, а ў 2001 годзе пацвердзіў яго.

Калектыў фарміруе свой рэпертуар на аснове традыцыйнай народнай музычна-інструментальнай спадчыны Полаччыны, умела спалучаючы з гэтым спевы і харэаграфію.

Кіраўнікамі ансамбля былі: П. А. Казлоў (з 1989), А. М. Малахоўская і І. А. Гальцова (з 1996), І. А. Гальцова і С. Я. Захараў (з 1999), П. А. Казлоў і І. А. Гальцова (з 2001).

Ансамбль заўсёды ўдзельнічае ў шматлікіх фестывалях і конкурсах. З'яўляецца лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Зямля пад белымі крыламі» (Мазыр, 2000), «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), рэспубліканскага фестывалю «Усе мы родам з дзяцінства» (2000). Калектыў выязджаў на гастролі ў Балгарыю, у 1994, 1995 і 1997 гг. прымаў удзел у міжнародным свяце «Азёрны заяц» у г. Фрыдрыхсхафен (Германія).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гурчанка, А. І. Узорны ансамбль народнай музыкі «Таўкачыкі» дзіцячай школы мастацтваў / А. І. Гурчанка // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : Л–Я. – С. 354.

2. Казлоў, П. Заляцелі «Таўкачыкі» у Піцер / П. Казлоў, А. Махава ; гутарыла А. Палынская // Полацкі веснік. – 2002. – 21 мая. – С. 4.

3. Каленік, А. «Таўкачыкі» / А. Каленік // Полацкi веснік. – 2003. – 10 кастр. – С. 1–2.