Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны народнай песні «Заманіха». Полацкі раён, г. Полацк

Калектыў «Заманіха» быў створаны пры Полацкім раённым Цэнтры культуры ў лістападзе 2000 года. Першапачаткова гэта была невялікая вакальная група, у склад якой уваходзіла 8 удзельнікаў. Усіх іх аб'ядноўвала цікавасць і любоў да народнай творчасці.

Зараз у складзе народнага ансамбля народнай песні «Заманіха» – 14 чалавек. У 2004 годзе ансамблю было прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў». Асноўнымі мэтамі дзейнасці з'яўляецца развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, выхаванне эстэтычнага густу пасродкам музычнага мастацтва, прапаганда і захаванне беларускай народнай песні.

Калектыў мае дзве групы: вакальную і інструментальную. У рэпертуары ансамбля творы вядомых беларускіх выканаўцаў, стылізаваныя пад народныя, творы сучасных беларускіх кампазітараў і ўласнага аўтарства: «Хлеб ды соль» Л. Захлеўнага, «Віншавальная» В. Раінчыка, а таксама мясцовых: «Утушка», «Навошта мы сварыліся» А. Зелянко, «Цешча», «Хросная» В. Малых, «Ты са мною, мая Беларусь» Н. Дзёміна, «Доларчыкі», «Сусед» І. Гарбуновай, беларускія народныя песні: «Ой, у полі тры дубы», «Вячэрняя зара», «А на гары мельніца», «Ой, вярбіначка», «Ночка цёмная», «Каля кузні йшла», «Купалінка», «Сонейка на небе прыпякала» і інш.

За час свайго існавання ансамбль прадстаўляў Полацк у гала-канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі на «Славянскім базары ў Віцебску», спяваў на рэспубліканскіх «Дажынках», удзельнічаў у розных конкурсах, лаўрэат міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы, 2007), абласнога свята-конкурсу народных талентаў «Грай, гармонік» (2008). Калектыў добра вядомы і за межамі Беларусі. «Заманіха» выступала ў Літве, Латвіі, Украіне і Польшчы.

Кіраўнік – Ірына Гарбунова.

 

Народны ансамбль народнай песні «Заманіха». г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://z-narodnai-skarbonki-polatciny2018.blogspot.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Демина, Н. И. Пусть не кончается полёт / Н. И. Демина // Полацкі веснік. – 2011. – 20 верас. – С. 6.

2. Зайцева, С. И. Полоцкий народный ансамбль народной песни «Заманіха» / С. И. Зайцева // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 336.

3. Павлович, Е. Браво, «Заманиха»! / Е. Павлович // Полацкі веснік. – 2018. – 25 мая. – С. 15.

4. Павлович, Е. Когда поёт душа... / Е. Павлович // Полацкі веснік. – 2017. – 28 крас. – С. 7 ; 23 чэрв. – С. 7.